Свята-Міхайлаўская царква (Зембін): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, удакладненне
афармленне, дапаўненне, удакладненне
Радок 29:
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва = 1904
|Заканчэнне будаўніцтва = 19041908
|Рэліквіі =
|Сучасны стан = Дзейнічае
Радок 39:
 
== Гісторыя ==
У «Апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі за 1879 год» паведамляецца, што «царква існавала тут раней 1752 года …знаходзілася ў цэнтры мястэчка»<ref>[Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям. Том 2. Борисовский уезд — В 9 томах. — Минск: Типо-литография Б. И. Соломонова, 1879. — 178 с.]</ref>.
 
У 1811 годзе на месцы згарэлай была пабудавана драўляная Свята-Міхайлаўская царква, фундатарам якой з’яўляўся Франц Сержпутоўскі. Штатнае гадавое дараванне кліру складала 236 рублёў. Пры царкве мелася да 60 дзесяцін зямлі сядзібнай, ворнай і сенакоснай. Дабрачынцамі храма былі спадары Ратамскія. Прыхаджан было звыш за 1000 душ з іх мужчынскага полу 530 душ і жаночага полу 590 душ. Зембінскай царкве таксама належалі Прадцечанская драўляная царква ў вёсцы [[Любча (Барысаўскі раён)|Любча]] і Дзімітраўская драўляная царква на могілках ў вёсцы [[Касцюкі (Барысаўскі раён)|Касцюкі]]<ref>[Николай (Трусковский), архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. Санкт-Петербург: тип. духовного журн. «Странник», 1864. — 315 с.]</ref>.
 
Паводле чарцяжоў і апісання царкоўнага будынка па стане на 1862 год, прамавугольны ў плане будынак меў бабінец і апсіду, якая выступала; над дахам узвышаліся і завяршаліся купаламі вежа-званіца, размешчаная з боку галоўнага фасада і невялікая вежка з глухім купалам — у сярэдзіне царкоўнага будынка. Вокны былі размешчаны ў адзін шэраг, мелася двое дзвярэй. Звонку будынак быў пафарбаваны алейнай фарбай<ref>[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Фонд «Царкоўна-будаўнічай прысутнасці»]</ref>. 24 чэрвеня 1882 года царква была моцна пашкоджана пажарам, але пасля рамонту была ізноў асвечана 12 верасня 1882 года Барысаўскім протаіерэем Пастэрнацкім.
 
21 мая 1900 года ў час пажару Міхайлаўская царква была знішчана агнём. Праект царквы і дазвол на яе пабудову былі датаваныя 1901 годам, а закладка царкоўнага будынка адбылася ў ліпені 1903 года. На адным з падмуркавых камянёў, выяўленым пры рэстаўрацыйных працах настаяцелем іерэем Андрэем Капульцэвічам ў пачатку 2014 года, было напісана, што «Сьвяты храм пабудаваны пры святары Канстанціне Шафаловічы 1904 год». Спачатку працы вяліся вельмі марудна і толькі ў 1907—1908 гадах будаўніцтва актывізавалася. 19 кастрычніка 1908 года чын асвячэння храма здзейсніў настаяцель [[Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)|Свята-Васкрасенскага сабора]] [[Барысаў|Барысава]] протаіерэй Мікалай Фалевіч.
Радок 66:
* {{radzima|2805}}
* {{ГБ|http://globus.tut.by/zembin/index.htm#church}}
* [https://planetabelarus.by/publications/kak-kinoshnyy-boy-pogubil-v-zembine-khram-kotoryy-poshchadila-voyna/ Как киношный бой погубил в Зембине храм, который пощадила война]
 
[[Катэгорыя:Зембін]]