Свята-Міхайлаўская царква (Зембін): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, дапаўненне, удакладненне
дапаўненне, удакладненне, афармленне
Радок 28:
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва = 19041903
|Заканчэнне будаўніцтва = 19081904
|Рэліквіі =
|Сучасны стан = Дзейнічае
Радок 45:
Паводле чарцяжоў і апісання царкоўнага будынка па стане на 1862 год, прамавугольны ў плане будынак меў бабінец і апсіду, якая выступала; над дахам узвышаліся і завяршаліся купаламі вежа-званіца, размешчаная з боку галоўнага фасада і невялікая вежка з глухім купалам — у сярэдзіне царкоўнага будынка. Вокны былі размешчаны ў адзін шэраг, мелася двое дзвярэй. Звонку будынак быў пафарбаваны алейнай фарбай<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Фонд «Царкоўна-будаўнічай прысутнасці»</ref>. 24 чэрвеня 1882 года царква была моцна пашкоджана пажарам, але пасля рамонту была ізноў асвечана 12 верасня 1882 года Барысаўскім протаіерэем Пастэрнацкім.
 
21 мая 1900 года ў час пажару Міхайлаўская царква была знішчана агнём. Праект царквы і дазвол на яе пабудову былі датаваныя 1901 годам, а закладка царкоўнага будынка адбылася ў ліпені 1903 года. На адным з падмуркавых камянёў, выяўленым у 2014 годзе пры рэстаўрацыйных працах настаяцелем іерэем Андрэем Капульцэвічам ў пачатку 2014 года, было напісана, што «Сьвяты храм пабудаваны пры святары Канстанціне Шафаловічы 1904 год». Спачатку працы вяліся вельмі марудна і толькі ў 1907—1908 гадах будаўніцтва актывізавалася. 19 кастрычніка 1908 года чын асвячэння храма здзейсніў настаяцель [[Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)|Свята-Васкрасенскага сабора]] [[Барысаў|Барысава]] протаіерэй Мікалай Фалевіч.
 
[[Файл:Фото путешествия по Беларуси 094.jpg|thumb|злева|Пачатак аднаўлення царквы. 2010]]
У 1920—30-я гады, нягледзячы на палітыку ваяўнічага атэізма, ў храме працягвалі здзяйсняцца набажэнствы, абрады вянчання і хрышчэння. У лістападзе 1942 года на Зембінскі прыход быў прызначаны святар Дзмітрый Знаменскі. У 1944 годзе з-за актывізацыі дзеянняў беларускіх партызан і наступу войскаў Савецкай Арміі немцы прыстасавалі будынак царквы і прылеглую тэрыторыю ў абарончы пункт, пры гэтым падчас вызваленчых баёў у 1944 годзе Зембін быў моцна разбураны, а сцены царквы пацярпелі нязначна. Пасля заканчэння вайны Свята-Міхайлаўскі храм не быў вернуты вернікам, а быў прыстасаваны калгасам «Зара камунізму» пад склад для сельгаспрадукцыі і малатарню, частка маёмасці храма была перададзена ў дзеючую Сморкаўскую царкву.
 
[[Файл:ФотоЗембін. путешествияАднаўленне поцарквы. Беларуси2013 094(01).jpg|thumb|злева|ПачатакАднаўленне аднаўленнябакавога фасада царквы. 2010ў 2013 годзе]]
Найвялікшы ўрон будынак храма зазнаў у 1965 годзе падчас здымак аднаго з ваенных эпізодаў фільма «[[Пераклічка (фільм)|Пераклічка]]». Паводле задумы рэжысера фільма, фашысты трымаюць абарону ў царкве, у той час як савецкі [[Т-34]] праломвае сцяну і ўрываецца ўнутр. Для таго, каб зняць гэты эпізод, алтарную сцяну падарвалі дынамітам. У кастрычніку 2010 года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]] накіраваў ліст [[Мікіта Міхалкоў|Мікіту Міхалкову]], які гуляў ролю танкіста ў гэтым фільме, з просьбай аказаць дапамогу ў аднаўленні святыні, аднак расійскі [[акцёр]] і [[кінарэжысёр]] гэтую просьбу пакінуў па-за ўвагай<ref>[https://www.sb.by/articles/ruiny-smotryat-v-ukor-47849.html Руины смотрят в укор. Никиту Михалкова попросили восстановить белорусский храм]</ref>.
 
У 2010 па 2014 гадах вяліся працы па аднаўленні храма<ref>[http://www.blagobor.by/hram/zembin Храм святого Архангела Михаила аг.Зембин Борисовского района]</ref>, у большай ступені дзякуючы ахвяраванням. Значную фінансавую дапамогу на аднаўленне храма аказаў [[ФК БАТЭ|футбольны клуб «БАТЭ»]]<ref>[https://www.fcbate.by/ru/infocenter/club-news/id2963 С очередным дружеским визитом]</ref>, у 2018 годзе ў царкве адпелі заснавальніка і старшыню праўлення ФК «БАТЭ» Анатоля Капскага, які ўнёс значны ўклад у справу аднаўлення святыні<ref>[https://sport.tut.by/news/football/609091.html Стало известно, где будет похоронен Анатолий Капский]</ref>.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Зембін. Аднаўленне царквы. 2013 (01).jpg|thumb|злева|Бакавы фасад]]
Помнік архітэктуры [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. Яго чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з васьмерыковай [[званіца|званіцы]], падоўжнай прамавугольнай у плане [[трапезная|трапезнай]], кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі [[прыдзел]]амі і гранёнай [[апсіда]]й. Вышыннымі дамінантамі з’яўляюцца шатры [[званіца|званіцы]] і асноўнага аб’ёму, завершаныя макаўкамі. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, цэнтр вылучаны ўваходным [[партал, архітэктура|парталам]] і [[люкарна]]й над ім. Фасады рытмічна расчлянёны [[арка|арачнымі]] аконнымі праёмамі ў пластычных [[ліштвы|ліштвах]], апрацаваны [[рустоўка|руставанымі]] [[лапатка, архітэктура|лапаткамі]], завершаны аркатурным [[фрыз, архітэктура|фрызам]] і прафіляваным [[карніз]]ам. Бавыя фасады з разарванымі кілепадобнымі [[франтон]]амі па цэнтры. Скляпеністыя перакрыцці не захаваліся.