Касцёл Святога Юрыя (Кедайней): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47:
Касцёл пабудаваны з цэглы ў тэхніцы [[гатычная муроўка|гатычнай муроўк]]і. Першапачатковая форма [[франтон]]аў неўстаноўлена. Цяпер кожны [[неф]] мае самастойнае крыццё даху. Спачатку помнік, відаць, быў накрыты стромкім гатычным [[Двухсхільны дах|двухсхільным даха]]м. Па тэктанічнай схеме гэта блізкая да квадрата ў плане пабудова, падзеленая ў інтэр’еры 4 апорнымі [[Слуп, архітэктура|слуп]]амі на 3 нефы. Галоўны неф вышэйшы за бакавыя. Па памерах яму адпавядае [[прэсбітэрый]], які яго прасторава прадаўжае. Алтарная частка заканчваецца поліганальнай [[апсіда]]й. 3 паўночнага боку да [[віма|вімы]] прымыкае 2-павярховая [[сакрыстыя]]. [[Вокны]] бакавых фасадаў і прэсбітэрыя завяршаюцца [[паўцыркульная арка|паўцыркульнай]] перамычкай. Аўтэнтычная сакрыстыя была, напэўна, меншых памераў. Яе ўсходняя частка прыбудавана пазней. Цяпер па сваёй [[архітэктоніка|архітэктоніцы]] храм уяўляе сабой псеўдабазіліку, хаця першапачаткова планаваўся і быў пабудаваны як [[Зальны храм|зальная]] пабудова. [[Інтэр'ер]]ы перакрыты плоскай драўлянай столлю на [[бэлька]]х. Спачатку [[контрфорс]]ы падзялялі на асобныя [[прасла|праслы]] не толькі бакавыя [[фасад]]ы, але і галоўны. Фасады былі прарэзаны вокнамі [[спічастая арка|спічастай]] формы. Адметнасць трактоўцы галоўнага фасада надае дэкор контрфорсаў у выглядзе складаных ромбападобных кампазіцый.
 
{{зноскі}}
== Літаратура ==
{{крыніцы/ЭВКЛ|2|Кейданскі Георгіеўскі касцёл|аўтар=Аляксандр Кушнярэвіч}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Бібліяінфармацыя}}