Януш Радзівіл (1612—1655): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
У палітычных дачыненнях быў прыхільнікам ідэі незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосці ў Вільні ў прысутнасці манарха кінуў польскім сенатарам: ''«Прыйдзе час, — паны-палякі да дзвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем»''<ref>[http://old.knihi.com/pytanni/073.html Чым вызначыўся Януш Радзівіл?] // {{Крыніцы/150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі|к}}</ref>. Дзеля гэтага ўжо ў 1649 годзе спрабаваў наладзіць кантакты са [[Швецыя]]й. Ненавідзеў караля [[Ян Казімір|Яна Казіміра]]. Стаўшы ў 1653 годзе [[Ваявода віленскі|ваяводам віленскім]], а ў [[1654]] — [[Вялікі гетман літоўскі|вялікім гетманам]], засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў Вялікім Княстве.
 
Падчас [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] атрымаў перамогу над маскоўскім войскам у [[Бітва пад Шкловам (1654)|бітве пад Шкловам]] 12 жніўня 1654 года і паражэнне ў [[Бітва пад Шапялевічамі|бітве пад Шапялевічамі]] 24 жніўня 1654 года. Паранены, ледзь пазбег палону: мясцовы жыхар правёў яго праз балоты да [[Барысаў|Барысава]], далей скіраваўся на [[Менск]] збіраць войска. У студзені 1655 года спрабаваў адбіць [[Магілёў]].
 
=== Кейданская унія ===