Андрэй Міхайлавіч Федарэнка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Пра новую кнігу (меркаванне Г. Кісліцынай і г. д.)
Радок 8:
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць.
 
Адгукаючыся на кнігу А. Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук [[Ганна Мікалаеўна Кісліцына|Ганна Кісліцына]] ахарактарызавала яго прозу як «няспешную, удумлівую»: «Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі»<ref>https://news.tut.by/culture/620756.html</ref>. Яна ж высока ацаніла раман «Жэтон на метро» (2019; выйшаў асобнай кнігай у 2020): «Было вельмі цікава ўбачыць тэкст, які, з аднаго боку, бліскуча напісаны Андрэем Федарэнкам, адным з найлепшых беларускіх празаікаў, якога слушна лічаць выдатным стылістам, з другога боку — пабудаваны паводле законаў трылера»<ref>https://news.tut.by/culture/677147.html</ref>.
 
ПеракладаеА. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую<ref>https://www.livelib.ru/author/300264/latest-andrej-fedorenko</ref><ref>http://belisrael.info/?p=11646</ref>, англійскую<ref>http://belisrael.info/?p=12251</ref> і іншыя мовы.
== Кнігі ==
* «Гісторыя хваробы» (1989)
Радок 23:
* «Ціша» (2014)
*«Сузіральнік» (2018)
*«Жэтон на метро» (2020)
 
== Узнагароды ==