Апытальны ліст (археалогія): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Апытальны ліст'''''у археалогіі'' — анкета са звесткамі пра археалагічны помнік у пэўнай мясцовасці. У апытальны ліст уключаюць кароткае апісанне помніка (наяўнасць чорнага пласта зямлі, або культурнага пласта, валоў, насыпных узгоркаў і інш.), указваюць дакладнае месцазнаходжанне помніка, а таксама яго мясцовыя назвы: як правіла, для месцаў вытворчасці гэта [[гута]], крыца, млынок, печы, паташня, [[рудня]], смольня і інш.; для паселішчаў — [[Дворышча, тып паселішча|дворышча]], [[сяло]], [[Селішча, археалогія|селішча]], стадола, стараселле, царкавішча і інш.; для гарадзішчаў — гара, гарадзец, гарадок, [[замак]], [[замчышча]], [[курган]], [[акоп]], востраў, [[Вал (фартыфікацыя)|вал]], груд, рог, [[Роў (фартыфікацыя)|роў]] і інш.; для курганных могільнікаў — валатоўкі, капцы, гамола, гурбы, малатоўкі, пагосты, шведскія (французскія) магілы і інш. Сукупнасць атрыманых звестак дазваляе іншы раз высветліць тып помніка для навукі. У [[XIX]] ст., калі пачалося складанне археалагічных карт, апытальныя лісты рассылалі асобныя даследчыкі ([[Ф. В. Пакроўскі]], [[Я. П. Тышкевіч]], [[Г. Х. Татур]], [[Е. Р. Раманаў]], [[А. М. Семянтоўскі]], [[В. А. Шукевіч]] і інш.), губернскія статыстычныя і царкоўна-археалагічны камітэты, мінскі губернатар ([[1882]]), Віленскі аддзел Маскоўскага падрыхтоўчага камітэта [[IX археалагічны з'езд|IX-га археалагічнага з'езда]], у XX ст. — навукова-эксперыментальная камісія пры [[Народны камісарыят асветы БССР|Наркамаце асветы БССР]], пазней — Гісторыка-археалагічная камісія [[Інбелкульт|Інстытута беларускай культуры]] і інш. У сувязі з высокім узроўнем развіцця археалагічнай навукі ў Беларусі апытальныя лісты цяпер ужываюцца рэдка.
 
== Літаратура ==