Вакольны горад (Пінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{значэнні|Вакольны горад}}
{{ГККРБ|113В000532}}
[[Файл:Пінск. План 1794 г. (РДВГА) (Пінскае гарадзішча).jpg|thumb|Пінскае гарадзішча на плане Пінска 1794 г. ([[РДВГА]]). ]]
'''Вакольны горад''' — гістарычны пасад [[Пінск|Пінска]]а, прымыкаў да [[дзяцінец (Пінск)|дзяцінца]] паўкальцом шырынёй больш за 100 м з усходняга, паўночнага і заходняга бакоў, з поўдня ўпіраўся ў р. [[Піна]]. Яго межы прасочаны паводле плана [[1794]] года, [[Рэльеф (геаграфія)|рэльефу]] мясцовасці, пашырэння [[Культурны пласт|культурнага пласта]] і інш. Даследавалі ў [[1955]] і [[1957]] гадах [[Т. У. Раўдзіна]], у [[1960]]—[[1964]] гадах [[Я. І. Бібікаў]] і [[Б. В. Міралюбаў]], у [[1963]]—[[1964]] гадах [[П. Ф. Лысенка]]. Абарончыя збудаванні прасочаны ў археалагічных раскопках [[1955]], пры будаўнічых работах у [[1958]], [[1961]], [[1963]]. Яны складаліся з [[Вал, фартыфікацыя|вала]] і [[Роў (фартыфікацыя)|рова]], найбольш поўна захаваліся з паўночнага боку вакольнага горада. За нешырокім (6—7 м), але глыбокім (да 4 м) ровам на выкідзе з яго зямлі былі пабудаваны драўляныя сцены [[зруб]]най канструкцыі (прасочаны бярвёны 10 [[вянок (архітэктура)|вянкоў]] пярэдняй і 5 вянкоў задняй сценкі), што ішлі ўздоўж вала. Пазней тройчы рабілі падсыпку пласта гліны, пасля гэтага насыпалі магутны земляны вал шырынёй у аснове да 30 м, вышынёй 7-8 м, пярэдні схіл якога быў абліцаваны сырой глінай. Блізкія да яго памеры меў вал і з заходняга боку. Спераду вала быў роў, які ў катлавіне [[1963]] меў шырыню да 35 м і глыбіню да 7 м (рэканструкцыя па профілі). [[Планіроўка]] забудовы прасочана раскопкамі [[1963]] і назіраннямі за будаўнічымі работамі [[1963]]—[[1964]] гадоў. На тэрыторыі вакольнага горада прасочаны 2 [[вуліца|вуліцы]], якія ішлі ў радыяльным напрамку, і 2 кальцавыя вуліцы, паралельныя валу. Вулічныя [[маставая|маставыя]], дваровыя комплексы і пабудовы звычайна размяшчаліся на адным і тым жа месцы на працягу 6-7 будаўнічных ярусаў (трапляюцца да 9 ярусаў). Пабудовы размяшчаліся рэдка, двары даволі вялікія па памерах.
[[Файл:Спас Эмануіл. Пінск.jpg|міні|злева|[[Спас Эмануіл (каменны абразок)|Каменны абразок Спас Эмануіл]] XII ст., выяўлены на тэрыторыі вакольнага горада Пінска]]
У агароджаны [[паркан]]ам двор уваходзілі [[жылыя будынкі|жылыя]] і [[гаспадарчая пабудова|гаспадарчыя пабудовы]], двор часткова вымошчвалі [[насціл]]ам з [[дошка|дошак]] або тонкіх [[бярвенне|бярвён]]. Характэрным тыпам жытла былі наземныя аднакамерныя пабудовы зрубнай канструкцыі плошчай каля 16 м². Іх рубілі ў [[просты вугал]], злучальныя [[чашка (архітэктура)|чашкі]] і [[паз]]ы паміж вянкамі высякалі ў верхняй частцы бярвён. Дашчаную падлогу клалі на 2—3 [[лага|лагі]], усечаныя паміж 2-м і 3-м вянкамі. [[Падмурак|Падмуркамі]] часта служылі ніжнія вянкі папярэдніх пабудоў, у некаторых жытлах выяўлены развалы глінабітных [[печ]]аў. У час раскопак знойдзены прылады працы ([[зубіла]], [[прабойнік]]і, [[долата|долаты]], [[свярдзёлак]], [[Верацяно|верацёны]], [[прасліца|прасліцы]], абломак [[каса|касы]], акоўка [[рыдлёўка|рыдлёўкі]], [[сашнік]], [[серп|сярпы]]), [[узбраенне]] і [[рыштунак]] [[коннік]]а ([[наканечнік стралы|наканечнікі стрэл]], [[шпора|шпоры]]), прадметы ўжытку ([[ключКлюч (інструмент)|ключы]]ы, [[замок|замкі]], [[нож|нажы]], дужкі ад [[вядро|вёдзер]], [[спражка|спражкі]], [[падкова|падкоўкі]], [[цвік]]і і інш.), [[упрыгажэнні]] (фрагмент бронзавага [[складзень|абразка-складня]], [[бронза]]выя, [[Серабро|сярэбраныя]] і [[шкло|шкляныя]] [[бранзалет]]ы, [[фібула]], кольца з заходзячымі канцамі, абломак [[нацельны крыж|нацельнага крыжа]]), касцяныя вырабы ([[дзяржанне|дзяржанні]], [[накладка|накладкі]], [[утулка|утулкі]], [[граблі]], [[гузік]]і, [[наканечнік]]і, розныя загатоўкі і [[паўфабрыкат]]ы), рэшткі [[скура]]ных вырабаў ([[абутак]], [[похва|похвы]], [[футарал]]ы, [[кашалёк|кашалькі]]), вырабы з дрэва ([[рыдлёўка|рыдлёўкі]], [[вясло|вёслы]], [[лыжка|лыжкі]], [[ГрэбеньРасчоска|грабяні]], [[Бондарства|бандарнае]] начынне), фрагменты [[Ганчарства|ганчарнай]] керамікі і інш. Знаходкі сведчаць пра тое, што гараджане займаліся [[жалезаапрацоўка|жалезаапрацоўчым]], [[Ювелірнае мастацтва|ювелірным]], [[Разьба па косці|касцярэзным]], [[гарбарства |гарбарным]], [[Ганчарства|ганчарным]], [[дрэваапрацоўка|дрэваапрацоўчым]] і інш. рамёствамі, [[гандаль|гандлем]], а таксама [[земляробства]]м, [[жывёлагадоўля]]й, [[паляванне]]м, [[рыбалоўства]]м, хатнімі промысламі ([[прадзенне]], [[ткацтва]]). Знаходкі з ранніх пластоў вакольнага горада сведчаць пра ўзнікненне яго ў [[XI ст.]]
 
== Літаратура ==
* ''Пінск'' // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. [[Мінск]]: [[Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі]], 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 188—189. — ISBN 978-985-11-0549-2.
{{ГККРБ|113В000532}}
* {{крыніцы/Археалогія Беларусі|2|Пінск}}
* Грушевский А .С. Пинское Полесье: ист. очерки. Ч. 1-2. Киев. 1901-03;
* Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. Минск, 1972;