Берагавы (археалагічныя помнікі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Берагавы'''  — археалагічныя помнікі: паселішчы каля пас. [[Берагавы]] ([[Гродзенскі раён]]).
 
Помнікі лакалізаваны і абследаваны [[Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі|В.  С.  Абухоўскім]] і [[Вадзім Леанідавіч Лакіза|В.  Л.  Лакізам]] у [[1999]] годзе і ў час абследавання зоны будаўніцтва [[Гродзенская ГЭС|Гродзенскай ГЭС]] у [[2003]] годзе. У [[2008]] годзе даследаваў В.  Л.  Лакіза.
 
== Паселішча—1 ==
Знаходзіцца за 0,5—1  км на поўдзень ад пасёлка, на надпоймавай правабярэжнай тэрасе р. [[Нёман]], вышыня 5—6  м. Пляцоўка пераразаецца некалькімі глыбокімі ярамі, якія ўтвараюць адасобленыя ўчасткі (А, Б, В). Было закладзена 5 раскопаў плошчай 300 м<sup>2</sup>². Датуецца фінальным палеалітам, мезалітам, неалітам, сярэдневякоўем.
 
Выяўлены 15 гаспадарчых і слупавых ям, рэшткі вошнішчаў. Знойдзена звыш 4 тыс. артэфактаў: крамянёвыя нуклеусы, нажы, [[Скрабок|скрабкі]], праколкі, вастрыі, наканечнікі стрэл, фрагменты ляпной [[неаліт]]ычнай керамікі, абломкі кругавога посуду сярэдневякоўя, жалезныя нажы, вырабы з каляровага металу, астэалагічны матэрыял.
 
Пасля будаўніцтва ГЭС заходнія схілы ўчасткаў А і В падтапляюцца вадасховішчам.
 
== Паселішча—2 ==
Знаходзіцца за 1,3—1,5  км на поўдзень ад пасёлка, 0,2—0,3  км на поўдзень ад паселішча—1, на надпоймавай праввабярэжнай тэрасе р. Нёман, вышыня над узроўнем вады 3—8  м. Пляцоўка памерамі 200—210х30х50  м выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, абмежавана на поўдні вялікім ярам з ручаём. Невялікія яры дзеляць помнік на некалькі адасобленых участкаў (А, Б, В). Былі закладзены 2 раскопы і 3 шурфы плошчай 118 м<sup>2</sup>².
 
Культурны пласт на ўчастках А і В не захаваўся. Знойдзена каля 100 артэфактаў: 2 нуклеусы, скрабок, рэтушаваныя пласціна і адшчэп. Участак Б знаходзіцца на высокім узроўні тэрасы. Культурны пласт перакрыты дэлювіяльнымі адкладамі магутнасцю 0,4—0,6  м. На глыбіні 0,65—0,75  м знойдзены крамянёвыя вырабы, сярод якіх скобла-разец, фрагменты керамікі з мінеральнымі дамешкамі. У 2009 годзе заходняя частка помніка (участкі А і В) разбураны пры будаўніцтве дарогі і моста цераз р. Нёман. На ўчастку Б, пасля правядзення раскопак у 2010 годзе, пабудавана апора моста.
 
== Літаратура ==
{{ГККРБ|413В000155}}
{{ГККРБ|413В000156}}
* Археалагічнае абследаванне ўзбярэжжаў Нёмана ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Максім Чарняўскі, Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік.  — 2004.  — №  19.  — С. 272 — 273272—273.
* Лакіза, В.  Л.  Берагавы / В.  Л.  Лакіза // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю.  У.  Каласоўскі; рэдкалегія: Т.  У.  Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К.  — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009.  — 492, [1] c.  — С. 100—101.  — ISBN 978-985-11-0353-5.
 
[[Катэгорыя:Берагавы]]