Фундж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
|flag_s4 =
|дэвіз =
|сталіца = [[Сінар]]
|гарады =
|мовы = [[арабская мова]]
Радок 102:
 
'''Фундж''' ({{lang-ar|الفُنج}}), або '''Сіна́рскі султанат''' ({{lang-ar|سلطنة سنار}}) — назва [[дзяржава|дзяржавы]] і кіруючай у ёй [[Дынастыя|дынастыі]] на тэрыторыі сучаснага [[Судан|Судана]] ў [[VI стагоддзе|XVI]] ст. — [[19 стагоддзе|XIX]] ст.
 
== Гісторыя ==
У канцы [[15 стагоддзе|XV]] ст., калі [[Макурыя]] і [[Алодыя]], [[хрысціянства|хрысціянскія]] дзяржавы [[Нубія|Нубіі]], прыйшлі ў заняпад, уладу на поўначы рэгіёна захапіў Абдала Джамаа, правадыр [[арабы|арабскага]] племені руфаа, які спрыяў распаўсюджванню [[іслам]]а. На поўдні рэгіёна ўзмацнілася племя фундж. Яго паходжанне з'яўляецца спрэчным. Пазнейшая традыцыя дзяржавы Фундж сцвярджала, што заснавальнікам племені быў араб аль-Хадж Фарадж аль-Фуні. Сучасныя навукоўцы мяркуюць, што фундж былі тубыльцамі Нубіі або выхадцамі з [[Паўднёвы Судан|Паўднёвага Судана]].
 
Відавочна, фундж спачатку захапілі Алодыю. У [[1504]] г. яны перамаглі Абдалу Джамаа, што лічыцца пачаткам стварэння іх дзяржавы. У [[1523]] г. у [[пісьмо]]вых крыніцах з'явіліся звесткі пра Амару Дунка, першага [[манарх]]а дзяржавы Фундж. Яму прыпісваецца заснаванне сталіцы [[Сенар]]. У [[1585]] г. фунджская армія спыніла наступ [[Асманская імперыя|асманаў]] уздоўж [[Ніл]]а на поўдзень. Узмацненне адбылося пры султане Адлане I ([[1606]] — [[1612]] гг.), які паклаў канец сталым нападам з поўначы і ўсталяваў мір з суседняй хрысціянскай [[Эфіопія]]й.
 
= Спасылкі ==