Розніца паміж версіямі "Беларускі інстытут навукі і мастацтва"

др
вікіфікацыя
др (вікіфікацыя)
'''Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у [[Горад Нью-Ёрк|Нью-Ёрк]]у''' ({{lang-be-x-old|Беларускі інстытут навукі й мастацтва}}, {{lang-en|Belarusian Institute of Arts and Sciences}}) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.
 
Заснаваны [[16 снежня]] [[1951]] г., зарэгістраваны [[13 жніўня]] [[1953]] г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. [[Нью-Ёрк]] з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі [[ЗША]]. Мае філіялы ў Германіі ([[Мюнхен]], з [[1955]] года) і Канадзе ([[Таронта]], з [[1967]] года).
 
Друкаваны орган — навуковы штогоднік [[Запісы БІНіМ|«Запісы»]]. У 1954—1963[[1954]]—[[1963]] гадах выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «[[Конадні]]», у 1953—1969 [[1953]]—[[1969]] гадах — інфармацыйны часопіс «Абежнік».
 
Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.
 
У розны час інстытут узначальвалі [[Уладзімір Тамашчык|У. Тамашчык]], [[Янка Ліманоўскі|Я. Ліманоўскі]], [[Вітаўт Тумаш|В. Тумаш]], [[Антон Яўстаф'евіч Адамовіч|А. Адамовіч]], з [[1982]] года — [[Вітаўт Кіпель|В. Кіпель]].
 
Сярод правадзейных членаў БІНіМа [[Леў Аляксандравіч Акіншэвіч|Леў Акіншэвіч]].