Беларуская незалежніцкая партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 70:
 
У якасці палітычнай праграмы прапаноўвалася выкарыстанне «непазбежнага канфлікту» саюзнікаў пасля перамогі над Германіяй, мацаванне ўласных (узброеных) сіл і ўзброеная барацьба за незалежнасць Беларусі ва ўмовах узгаданага канфлікту.
 
Напярэдадні [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэса]], у Мінску ЦК БНП планаваў зацвердзіць план зрыву Кангрэса, у сувязі з недаверам Прэзідэнту Беларускай Цэнтральнай Рады Р. Астроўскаму. На думку БНП, прэзідэнт Астроўскі планаваў зацвердзіць кангрэсам супрацу Беларусі з немцамі і гэтым самым скампраметаваць беларускі народ у вачах усяго свету. Каб не дапусціць гэтага, БНП планавала сарваць Кангрэс, як толькі ён распачнецца. Але дзякуючы [[Міхась Зуй|Міхасю Зую]], план аднагалосна змянілі, бо той параіў, што зрыў Кангрэсу павінен наступіць толькі ў тым выпадку, калі Астроўскі сапраўды пачне прамаўляць на Кангрэсе аб супрацы з немцамі.
 
Пасля эвакуацыі з Беларусі ў [[1944]] у Германіі быў створаны Замежны Сектар БНП (кіраўнік Дз. Касмовіч). У 1944 кіраўніцтва БНП рэзка крытыкавала [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускую Цэнтральную Раду]] і асабіста [[Радаслаў Астроўскі|Р. Астроўскага]] за кан’юнктурніцтва, марыянеткавы характар дзеянняў, нарэшце, спыніла ўсякае супрацоўніцтва ў пач. [[1945]]. Асабліва моцна БНП выражала незадавальненне няўдалай арганізацыяй «эвакуацыі з Беларусі» ў 1944 і стратай большай часткі асабовага складу БКА, таксама неэфектыўнасцю дзеянняў Астроўскага па стварэнні беларускага войска ў Германіі. Адзначаецца<ref name="Туронак, С.155"/>, што такія закіды з’яўлялі выключна нямецкія вайсковыя патрэбы канца вайны (задача абароны Германіі кожным коштам).