Шведскі патоп: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, вікіфікацыя
Радок 161:
=== 1656 год ===
==== Уступленне [[курфюрства Брандэнбург|Брандэнбурга]] ў вайну на баку Швецыі ====
У студзені 1656 года шведскі кароль Карл Х Густаў, даведаўшыся пра вяртанне з Сілезіі Яна Казіміра Вазы і паўстанне ў Малапольшчы, на чале 7-тысячнай шведскай арміі пакінуў Прусію, распачаўшы новы паход супраць Польшчы. [[3 студзеня]] здаліся польскія гарады [[Тчэў]], [[Гнеў (горад)|Гнеў]] і [[Старогард]]. Амаль усе польскія замкі ў Каралеўскай Прусіі добраахвотна прызналі вярхоўную ўладу шведскага караля. Працягвалі абарону толькі [[Гданьск]], [[Пуцк]] і [[Мальбарк]]. [[Курфюрст брандэнбургскі]] [[Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі|Фрыдрых Вільгельм]], сабраўшы сваю армію і аб'яднаўшыся з атрадамі польскіх ваяводстваў Прусіі, на чале 15-тысячнага войска сустрэў шведска-польскія войскі на мяжы Рэчы Паспалітай і Прусіі. У шведскім нападзе на Прусію бралі ўдзел польскія харугвы Аляксандра Канецпольскага, Дзмітрыя Ежы Вішнявецкага і [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]]. Фрыдрых Вільгельм пацярпеў паражэнне і быў вымушаны пачаць мірныя перамовы са шведскім каралём. Тры шведскія арміі ўварваліся ў Прусію і падышлі да наваколляў [[Кёнігсберг]]а.
 
[[17 студзеня]] ў Кёнігсбергу шведскі кароль Карл Х Густаў і брандэнбургскі маркграф Фрыдрых Вільгельм заключылі ваенна-палітычны саюз{{sfn|''Павлищев Н. И.''|1887|loc=Т. 2., С. 171}}, паводле ўмоў якога Прусія прызнавала вярхоўную ўладу Швецыі і павінна была ўдзельнічаць у вайне супраць Рэчы Паспалітай. Прускі герцаг і брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм абавязваўся выслаць каралю Швецыі Карлу Х Густаву дапаможны брандэнбургскі корпус (1500 чалавек). Пасля падпісання [[Кёнігсбергскі дагавор, 1656|трактата ў Кёнігсбергу]] Карл Х Густаў спыніў аблогу Гданьска і рушыў на поўдзень, каб здушыць народнае паўстанне ў Малапольшчы. У польскай Прусіі быў пакінуты корпус генерала Г. Стэнбака, які працягваў аблогу Марыенбурга ([[Мальбарк|Мальбарка]]). Шведская армія сканцэнтравалася ў [[Ловіч]]ы, адкуль рушыла ў глыб Польшчы.