Шведскі патоп: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 269:
У снежні 1656 года ў трансільванскім горадзе [[Раднат]] паслы Хмяльніцкага заключылі сакрэтную дамову са Швецыяй, Брандэнбургам і Трансільваніяй.
 
У студзені 1657 года ў трансільванскім горадзе [[Шомашвар]]ы трансільванскі князь Дзьёрдзь Ракацы, паслы Карла Х Густава і Багдана Хмяльніцкага дамовіліся аб падзеле Рэчы Паспалітай. Дзьёрдзь II Ракацы павінен быў стаць каралём Рэчы Паспалітай, а таксама атрымаць значную частку яе тэрыторый: [[Малая Польшча|Малую Польшчу]], [[Вялікае Княства Літоўскае]], [[Мазовія|Мазовію]], [[Падляшша]] і [[Берасцейшчына|Берасцейшчыну]]. Шведскі кароль Карл Х Густаў атрымліваў [[Вялікая ПольшчПольшча|Вялікую Польшчу]], [[Каралеўская Прусія|Каралеўскую Прусію]], [[Лівонія|Лівонію]], [[Курляндыя|Курляндыю]], [[Віленскае ваяводства|Віленскае]] і [[Троцкае ваяводства|Троцкае ваяводствы]]{{sfn|''Павлищев Н. И.''|1887|loc=Т. 2., С. 200}}. Сакрэтная дамова прадугледжвала стварэнне незалежнай гетманскай дзяржавы на абодвух берагах Дняпра, у якую б уваходзілі паўднёвыя і ўсходнія тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Саюзнікі дамовіліся аб супольных дзеяннях супраць Польшчы. Швецыя згадзілася прызнаць трансільванскага князя Дзёрдзя Ракацы каралём Рэчы Паспалітай, калі ён выступіць супраць польскай арміі. Шведскія і трансільванскія войскі павінны былі аб'яднацца паміж Кракавам і Варшавай.
 
Багдан Хмяльніцкі абяцаў Ракацы 12-тысячны дапаможны казацкі корпус, і на пачатку студзеня 1657 года мабілізаваў тры казацкія палкі, загадаўшы ім збірацца каля [[Белая Царква|Белай Царквы]]. Наказным гетманам казацкага корпуса быў прызначаны кіеўскі палкоўнік [[Антон Ждановіч]].