Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ літаратура
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
== Гісторыя ==
Створана [[11 снежня]] [[1991]] г. у [[Мінск]]у на базе [[Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ|Інстытута гістарычна-палітычных даследванняў]] (да [[1996]] г. называўся ''Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы''). Распрацоўвае пытанні [[дакументазнаўства]], [[архівазнаўства]], [[археаграфія|археаграфіі]], [[крыніцазнаўства]], вядзення дакументацыі ў органах кіравання, выяўляе шляхі скарачэння і аптымізацыі патокаў дзелавых папер; публікуе дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду, даследуе на іх аснове [[Гісторыя Беларусі|гісторыю Беларусі]]. Аддзелы: дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматызацыі архіўных тэхналогій, рэдакцыйна-выдавецкі. Інстытут правёў міжнародныя навуковыя канферэнцыі: «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993, Мінск), «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (1994, Гродна), «М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)» (1996, Мінск).
 
== Кнігі БелНДІДАС ==
Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком…» А. М. Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» [[У. П. Самовіч]]а, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953)» [[В. І. Ермаловіч]]а і [[С. У. Жумар]]а (абедзве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выхозілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944» С. У. Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады ВАВ (1941—1945 гг.)» [[А. Ф. Макарэвіч]]а, «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 — люты 1917)» [[Э. М. Савіцкі|Э. М. Савіцкага]], «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» [[І. М. Ігнаценка|І. М. Ігнаценкі]], «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік»(усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэраялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзве 1996).
 
== Старшыні ==
* [[Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк]] ([[1991]]—[[1996]]);
* У. У. Фядосаў ([[1996]]—[[2002]]);
* [[Уладзімір Іванавіч Адамушка]] ([[2002]]—)
 
== Спасылкі ==