А1 (тэлекам-правайдар): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 305:
У 2018-2019 кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk правяла сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. Уся камунікацыя ў ім вялася на беларускай мове. У праекце прынялі ўдзел больш за 800 старшакласнікаў<ref>[http://www.belmir.by/2019/01/15/участники-velcom-youth-приступают-к-реализации/ Участники velcom YOUTH приступают к реализации своих идей]</ref> з 230 навучальных устаноў па ўсёй краіне. Дзесяць фіналістаў праекта 18 мая 2019 сталі спікерамі маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.
 
У кастрычніку 2019 года стартаваў праект «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/a1-nachal-priyom-zayavok-na-konkurs-idej-dlya-starsheklassnikov-pershyya/p/priyom-zayavok-pershyya|title=А1 начал приём заявок на конкурс идей для старшеклассников «Першыя»|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-10-09}}</ref>. Больш за 1000 школьнікаў з усёй Беларусі прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах і крэатонах, больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі для ўдзелу ў конкурсе. Члены журы адабралі 10 фіналістаў, якія публічна прадставяць свае сацыяльна значныя ідэі на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/opredeleny-10-finalistov-konkursa-idej-dlya-belorusskih-starsheklassnikov-pershyya/p/finalisty-pershyya|title=Определены 10 финалистов конкурса идей для белорусских старшеклассников «Першыя»|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2020-03-27}}</ref>.
 
У 2019 годзе А1 выступіў генеральным партнёрам 100-га сезона [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/be/company/news/p/a1-generalnyj-partner|title=А1 – генеральны партнёр 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы|publisher=A1.by|lang=be|accessdate=2019-09-14}}</ref>. Дзякуючы партнёрству арганізавана бясплатная прамая трансляцыя знакавых спектакляў тэатра на відэасэрвісе VOKA, такіх як «Радзіва “Прудок”», «Дзве душы», «Зямля Эльзы», «Людзі на балоце», «Вечар», «Каханне як мілітарызм», «Шабаны» и, «Паўлінка», «Школа падаткаплацельшчыкаў», «Вельтмайстар-акардэон» і «Ураджай». <ref>{{Cite web|url=https://naviny.by/new/20200302/1583149352-spektakl-shabany-kupalovskogo-teatra-pokazhut-v-pryamom-efire-na-voka|title=Спектакль «Шабаны» Купаловского театра покажут в прямом эфире на VOKA|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2020-03-27}}</ref>
 
З кастрычніка 2019 года кампанія А1 сумесна з Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча рэалізуе праект #UNOVIS100<ref>{{Cite web|url=http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16854|title=Праект #UNOVIS100|publisher=kimpress.by|lang=be|accessdate=2020-02-20}}</ref> у гонар 100-годдзя мастацкага аб'яднання УНОВІС. 15 лютага 2020 года ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі]] адкрылася першая ў краіне выстава мастака-супрэматыста Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз 100 гадоў»<ref>{{Cite web|url=https://afisha.tut.by/news/anews/672687.html|title=В художественном музее открывается выставка Лазаря Хидекеля. Вот чем она крута|publisher=afisha.tut.by|lang=ru|accessdate=2020-02-20}}</ref>.