Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь''' — дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у [[Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі|Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] [[1 студзеня]] [[1919]] г. Прынятая [[31 ліпеня]] [[1920]] года на сумесным пасяджэнні Менскага губернскага ВРК з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Менскай губерні.
 
Дэкларацыю падпісалі [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|Вільгельм Кнорын]], [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|Аляксандр Чарвякоў]] і [[Івар Смігла|Івар Смілга]] (ад КП(б)Літбел), [[Аляксандр Іванавіч Крыніцкі|Аляксандр Крыніцкі]] (прафсаюзныя арганізацыі Менскай губерні), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|Усевалад Ігнатоўскі]] ([[Беларуская камуністычная арганізацыя]]), [[Арон Ісакавіч Вайнштэйн|Арон Вайнштэйн]] ([[Бунд]]). Прадстаўнік [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р) Яўсек Трафімаў адмовіўся падпісаць Дэкларацыю праз тое, што ў ёй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Смаленская губерня|Смаленскай]] губерняў, аб абвяшчэнні [[Беларуская мова|беларускай мовы]] дзяржаўнай, аб стварэнні самастойнага беларускага войска і інш.