Стрык памідораў: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 19:02, 6 красавіка 2020
Стрык памідораў[1] - віруснае захворванне, якое выклікаецца вірусам табачнай мазаікі, часам у спалучэнні з X- і Y-вірусамі[1].
Эпідэміялогія
Вірус у полі перадаецца пры пасынкаванні раслін. Прыкметы хваробы - ніткападобнасць лісця, плямістая, маршчакаватая і палоскавая мазаічнасць[1].
Ахова раслін
Меры барацьбы: абеззаражванне насення, выдаленне і знішчэнне хворых раслін пры вырошчванні рассады і пасля высадкі яе ў полі (праз 15-20 сутак), знішчэнне пустазелля, ізаляцыя ад пасадак бульбы не менш як на 1 км. У закрытым грунце перспектыўная вакцынацыя раслін слабапатагеннымі штамамі віруса табачнай мазаікі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461