Сафійскі сабор (Полацк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Даданне спасылак
Радок 39:
== Гісторыя ==
[[File:1128 (Safijski sabor u Połacku).jpg|thumb|Паштовы блок Рэспублікі Беларусь, прысвечаны Сафійскаму сабору ў Полацку.]]
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў [[XI стагоддзе|XI ст.]] на тэрыторыі [[Полацкі дзяцінецДзядзінец|дзяцінца]]. Узвядзенне манументальнага сабора традыцыйна датуецца шырока, у межах пачатковага перыяду княжання [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Брачыславіча]] — [[1044]]—[[1066]] гадамі<ref name="Дук-1150"/>. Яго ўзводзілі з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў [[Кіеў|Кіеве]] і [[Ноўгарад]]зе. Існуе гіпотэза, што сабор быў пабудаваны на месце ранейшага [[капішча]], прысвечанага [[Пярун]]у або [[Вялес]]у<ref>Лобач, У. [http://kryuja.org/artykuly/lobacz/lobacz_polack.html/ Да пытання аб сакральнай тапаграфіі старажытнага Полацка] </ref><ref name="Кежа">[http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Ю. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ]</ref>. Асноўны даследчык храма, ленінградскі археолаг [[Валянцін Булкін]] у [[1970-я|1970-х]] гадах выявіў культурны слой са слядамі [[пажар]]у, які папярэднічаў часу ўзвядзення храма і мог належаць першапачатковаму драўлянаму сабору<ref name="Дук-1150">[http://www.psu.by/images/stories/iff/personal/duk/duk_polotsk_1150.pdf Денис ДУК. ПОЛОЦК-1150. Истоки государственности на белорусских землях*]</ref>.
 
Узвядзенне Полацкай Сафіі трэба тлумачыць, як амбіцыі [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Брачыславіча]] на гегемонію ва [[Русь|ўсходнеславянскім свеце]]<ref>Марзалюк, І. А. Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў XI—XVII стст.</ref>. Будаўніцтвам сабора падкрэсліваўся не толькі незалежны статус Полацка адносна Кіева. Полацк таксама мог успрымацца як «Новы» Іерусалім, або «Другі Царград». Такім чынам, Полацк разам з Кіевам і Ноўгарадам прэтэндаваў на мадэляванне цэнтра хрысціянскага свету. Размяшчэнне Сафійскага сабора на ўскраіне [[мыс]]а, на ўзгорку ў дзяцінцы было адной з асноўных рыс, акрамя трохвугольнай формы гарадоў у плане і размяшчэння іх на сямі ўзгорках, якая звязвала сталіцу ўсходнеславянскага княства з сусветным цэнтрам [[Праваслаўе|усходнехрысціянскай рэлігіі]] — горадам [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалем]], [[Сафійскі сабор, Канстанцінопаль|галоўны храм]] якога быў узведзены на [[акропаль|акропалі]] грэчаскага горада [[Візантый|Візантыя]]<ref name="Кежа"/>.