Халупнікі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Халупнікі''' ({{lang-pl|chałupnik}}) − катэгорыя залежных сялян і гарадской бядноты ў Польшчы, Вя...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:29, 7 красавіка 2020

Халупнікі (польск.: chałupnik) − катэгорыя залежных сялян і гарадской бядноты ў Польшчы, Вялікім Княстве Літоўскім і Аўстра-Венгерскай імперыі ў XVI—XIX стст. Назва паходзіць ад польскай назвы хаты − халупы [1].

Узнікненне халупнікаў, іх існаванне

Адзінага сялянскага саслоў’я ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім не існавала, было некалькі саслоўных груп − халупнікі, бабылі, кутнікі, каморнікі, — малазямельныя і зусім беззямельныя сяляне, вымушаныя зарабляць на жыццё рознага роду промысламі, рамяством, наёмнай працай на чужой зямлі[2]. Халупнікі з’явіліся пасля Уставы на валокі 1557 года, выдадзенай каралём Жыгімонтам II Аўгустам, калі многія сяляне страцілі зямлю і засталіся толькі з уласнай хатай (халупай) і невялікім зямельным надзелам да 3 моргаў (прыблізна 0,56 гектара)[3].

Маёмасць халупнікаў складалася з халупы і некалькіх дробных жывёл. Халупнікі не адпрацоўвалі паншчыну і не плацілі чынш, але плацілі пану пасядзінкі за пражыванне на яго зямлі: 2-4 злотых[4]. У агульнай структуры насельніцтва колькасць халупнікаў у другой палове XVI стагоддзя была нязначнай − вагалася ад 2 да 5 %. У далейшым колькасць халупнікаў расла, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя яны ўжо займалі ад 7 да 24 % хатніх гаспадарак ў сёлах Украіны. Малазямельныя халупнікі ў XVII стагоддзі зліліся з цяглыми сялянамі, і ўжо сталі адбываць пешую паншчыну — 25 дзён у годзе, і іншыя павіннасці. Пасля скасавання паншчыны, у цэлым халупники не атрымлівалі зямлі, застаючыся сельскагаспадарчымі працаўнікамі ці адыходзілі ў гарады[5][6].

Зноскі

  1. Słownik Języka Polskiego XVII i 1. połowy XVIII wieku, Polska Akademia Nauk, Instytut Języka Polskiego
  2. Доўнар А. Сялянства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 67—71.
  3. Пичета В. И. Аграрная реформа Сигизмунда-Августа. — С. 183—184.
  4. Халупники // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: БелЭн, 1979. — Т. 1. — С. 712.
  5. Тимочко Н. А. Економічна історія України: Навч. посіб. — К.: КНЕУ, 2005. — 204 с. ISBN 966-574-759-2
  6. Гурбик А. А. Халупники. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10. — С. 343. — ISBN 978-966-00-1359-9.

Літаратура

  • Рембовский А. История и значение чиншевого владения в Западном крае. − СПб., 1886. С. 156.
  • Похилевич Д. Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII в. ― Львов, 1957. С. 179.
  • Голубеў В. Ф. Сялянскае землеўладанне и землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII ст. ― Мн., 1992. С. 175.
  • Бойко І. Д. Селянство України в другій половині XVI — першій половині XVII ст. − К., 1963. С. 332.
  • Jawor G. Ludność chłopska i społeczności wiejskie w województwie lubelskim w późnym średniowieczu (schyłek XIV — początek XVI wieku). − Lublin, 1991. S. 174.