Туберкулёз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
}}
 
'''Туберкулёз''' (сухоты) ({{lang-la|tuberculum}} — бугарочак, {{lang-en|tuberculosis}}, {{lang-el|Φυματίωση}}) — [[Інфекцыйныя захворванні|інфекцыйнае захворванне]] [[чалавек]]а і жывёл (часцей буйнога рагатага ската, свінняў, кур), якое выклікаецца некалькімі разнавіднасцямі кіслотаўстойлівых [[мікабактэрыі|мікабактэрый]] (род ''Mycobacterium'') (састарэлая назва — палачка Коха).<ref>Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. Robbins Basic Pathology. — 8th. — Saunders Elsevier, 2007. — P. 516—522. — ISBN 978-1-4160-2973-1</ref>. Туберкулёз звычайна паражае [[лёгкія]], радзей закранаючы іншыя органы і сістэмы. [[Mycobacterium tuberculosis]] перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры размове, кашлі і чханні хворага<ref>Konstantinos, A (2010). [http://www.australianprescriber.com/magazine/33/1/12/18/ «Testing for tuberculosis»]. Australian Prescriber, 33:12-18.</ref>. Часцей за ўсё пасля інфіцыравання мікабактэрыямі захворванне працякае ў бессімптомнай, схаванай форме (тубінфіціяванасць), але прыкладна адзін з дзесяці выпадкаў схаванай [[інфекцыя|інфекцыі]] ў рэшце рэшт пераходзіць у актыўную форму.
 
Класічнымі сімптомамі сухотаў лёгкіх ёсць працяглы [[кашаль]] з [[макроцце]]м, часам з [[крывахарканне]]м, якое з'яўляецца на больш позніх стадыях, [[ліхаманка]], слабасць, начная патлівасць і значнае пахуданне. Дыягностыка заснавана на [[флюараграфія|флюараграфіі]] і [[рэнтгенаграфія|рэнтгенаграфіі]] органаў і сістэм, мікрабіялагічным даследаванні рознага біялагічнага матэрыялу, [[рэакцыя Манту|рэакцыі Манту]], а таксама метадзе малекулярна-генетычнага аналізу і іншых. Лячэнне складанае і доўгае, якое патрабуе прыём прэпаратаў на працягу мінімум шасці месяцаў. Асоб, якія кантактавалі з хворым, абследуюць флюараграфічным метадам або з дапамогай рэакцыі Манту, з магчымасцю прызначэння прафілактычнага лячэння процітсухотнымі прэпаратамі.