Розніца паміж версіямі "Алесь Суша"

141 байт дададзены ,  3 месяцы таму
др
Удакладненне
др (Удакладненне)
Нарадзіўся ў [[Мінск]]у. Атрымаў адукацыю ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] (спецыяльнасць "культуралогія"), [[Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы|Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы]] [[БДУ]] (спецыяльнасць "[[культуралогія]]") і [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] (спецыяльнасць "дзяржаўнае будаўніцтва"). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.
 
З 2005 г. працуе ў [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі]]. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. Выкладае ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] і іншых ВНУ. Аўтар больш 450 публікацый, у тым ліку 15 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” і многіх неперыядычных выданняў.
 
== Дзейнасць ==
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай царквы]]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.
 
У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады [[Беларускі фонд культуры|Беларускага фонду культуры]]. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018).
 
Член журы: рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі “Культура” (2016); конкурсу творчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017), конкурсу даследчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017).
10

правак