Чапля белая вялікая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ercé (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Copyrhea (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 30:
'''Вялікая белая ча́пля''' (''Ardea alba'') — буйная птушка сямейства чаплевых.
 
Мае вельмі тонкую і выгнутую шыю, доўгія ногі. Даўжыня цела 85-102 см. Размах крылляўкрылаў дасягае 140—170 см. Вялікая белая чапля разы ў паўтары-два буйней за [[малая белая чапля|малую белую чаплю]]. У адрозненні ад апошняй мае чорныя пальцы, а ў гнездавы час — жоўтую дзюбу. Гукі, якія яна выдае, падобны на хрыплае карканне «рха».
 
Гняздуецца па берагах вадаёмаў як калоніямі так і асобнымі парамі. Гнёзды можа ўладкоўваць на дрэвах, але часцей уладкоўвае іх на заломах трыснягу або ў хмызняку у забалочаных мясцінах, поймах рэк. Іх робіць з трыснягу або галінак. Дыяметр гнёзд дасягае 50-110 см, а вышыня — 35-60 см. Калі галінак для гнязда не хапае, могуць красці іх у сваіх суседзяў. Гэта часта вядзе да шумных драк белых чапляў.