Генацыд у Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Арфаграфія.
Радок 18:
Генацыд меў месца ў кантэксце [[Грамадзянская вайна ў Руандзе|Грамадзянскай вайны ў Руандзе]] — канфлікце, які пачаўся ў 1990-х гадах паміж урадам пад кантролем хуту і {{нп3|Руандыйскі Патрыятычны Фронт|Руандыйскім Патрыятычным Фронтам|en|Rwandan Patriotic Front}} (РПФ), які складаўся пераважна з паўстанцаў-тутсі, сем'і якіх збеглі ва [[Уганда|Уганду]] дзеля ўратунку ад ранейшых хваль жорсткасці хуту ў дачыненні тутсі. Міжнародны ціск на ўрад хуту {{нп3|Жувеналь Хаб'ярымана|Жувеналя Хаб'ярымана|en|Juvénal Habyarimana}} прывёў да спынення агню ў [[1993]] г. і распрацоўкі {{нп3|Арушскія пагадненні|Арушскіх пагадненняў|en|Arusha Accords}}, якія павінны былі стварыць змешаны ўрад з удзелам РПФ. Гэта пагадненне выклікала незадаволенасць многіх кансерватыўных хуту, уключаючы членаў аказу, якія разглядалі яго як паражэнне ў барацьбе з ворагам. Сярод шырокіх слаёў насельніцтва хуту ваенная кампанія РПФ узбудзіла актывізацыю падтрымкі, гэтак званай, ідэалогіі «''{{нп3|Моц хуту|Моц хуту|en|Hutu Power}}''», якая пазіцыянавала РПФ у якасці варожай сілы, мэтай якой былі аднаўленне {{нп3|Каралеўства Руанда|манархіі тутсі|en|Kingdom of Rwanda}} і занявольванне хуту, што рабіла дзве палітычныя сілы надзвычай апазіцыйнымі адну да адной.
 
[[6 красавіка]] [[1994]] г. самалёт, на борце якога знаходзіліся ХабіарыманаХаб'ярымана і Прэзідэнт [[Бурундзі]] {{нп3|Сіпрыен Нтар'яміра|Сіпрыен Нтар'яміра|en|Cyprien Ntaryamira}}, {{нп3|Забойства Жувеналя Хабіарымана і Сіпрыена Нтар'яміра|быў збіты|en|Assassination of Juvénal Habyarimana and Cyprien Ntaryamira}} падчас свайго прызямлення ў [[Горад Кігалі|Кігалі]] — у выніку катастрофы ніхто не выжыў. Генацыд пачаўся з забойстваў на наступны дзень: салдаты, паліцыя і міліцыя хутка ліквідавалі лідараў ключавых тутсі і ўмераных хуту, затым усталявалі кантрольна-прапускныя пункты і барыкады і выкарыстоўвалі карткі нацыянальнай ідэнтыфікацыі Руанды, каб сістэматычна высвятляць этнічную прыналежнасць людзей і забіваць тутсі. Гэтыя сілы наймалі або прымушалі грамадзянскіх хуту ўзбройваць сябе [[мачэтэ]], дубінкамі, вострымі прадметамі і іншай зброяй у мэтах [[Згвалтаванне|згвалтаванняў]], калечання і [[забойства]]ў іх суседзяў-тутсі і знішчэння або разрабавання іх маёмасці. Парушэнне мірнага пагаднення прымусіла РПФ аднавіць свой наступ, у выніку чаго ён заняў паўночную частку краіны, а затым захапіў Кігалі ў сярэдзіне ліпеня, што і спыніла ўрэшце генацыд. Падчас гэтых падзей і іх наступстваў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]] (ААН) у цэлым і такія краіны, як [[Злучаныя Штаты Амерыкі]] (ЗША), [[Вялікабрытанія]] і [[Бельгія]], крытыкаваліся за іх бяздзейнасць, у тым ліку за няздольнасць умацаваць свае сілы [[міратворцы|міратворцаў]] па мандаце {{нп3|Місія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Руандзе|Місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Руандзе|en|United Nations Assistance Mission for Rwanda}} (МААНпР), а назіральнікі крытыкавалі ўрад [[Францыя|Францыі]] за падтрымку генацыдальнага рэжыму нават пасля пачатку генацыду.
 
Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны. Распаўсюджанае выкарыстанне {{нп3|Згвалтаванні падчас генацыду ў Руандзе|ваенных згвалтаванняў|en|Rape during the Rwandan Genocide}} прывяло да ўсплёску [[ВІЧ]]-інфекцыі, у тым ліку да нараджэння дзяцей ад інфіцыраваных падчас згвалтавання маці; шматлікія сем'і сталі складацца з дзяцей-сірот і ўдоў. Знішчэнне інфраструктуры і цяжкая дэпапуляцыя краіны выклікала крах эканомікі, што стварыла выпрабаванне перад урадам, які дэклараваў дасягненне хуткіх эканамічных росту і стабілізацыі. Ваенная перамога РПФ і ўсталяванне ўрада, дзе дамінаваў РПФ, справакавала многіх хуту на ўцёкі ў суседнія краіны, асабліва ва ўсходнюю частку [[Заір]]а (цяпер вядомага пад назвай «[[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|''Дэмакратычная Рэспубліка Конга'']]», скарочана ДРК), дзе ''генацыднікі'' хуту пачалі перагрупоўку ў лагерах бежанцаў уздоўж мяжы з Руандай. Абвяшчаючы неабходнасць спынення далейшага генацыду, урад на чале з РПФ пачаў ваенную інтэрвенцыю ў Заір, уключаючы {{нп3|Першая Кангалезская Вайна|Першую|en|First Congo War}} ([[1996]]—[[1997]] гг.) і {{нп3|Другая Кангалезская Вайна|Другую|en|Second Congo War}} ([[1998]]—[[2003]] гг.) Кангалезскія Войны. Узброенае супрацьстаянне паміж урадам Руанды і іх апанентамі ў ДРК працягвалася праз выступы міліцыі (апалчэнцаў) у рэгіёне Гома, уключаючы {{нп3|Паўстанне M23|паўстанне M23|en|M23 rebellion}} ([[2003]]—[[2013]] гг.). Вялікія колькасці руандыйскіх хуту і тутсі працягваюць жыць бежанцамі ў гэтым рэгіёне. Сёння Руанда мае два {{нп3|Святы Руанды|дзяржаўныя святы|en|Public holidays in Rwanda}}, падчас якіх згадваецца генацыд. Перыяд нацыянальнага ўшанавання памяці ахвяр генацыду пачынаецца ў Дзень Памяці Генацыду [[7 красавіка]] і завяршаецца {{нп3|Дзень Вызвалення|Днём Вызвалення|en|Liberation Day}} [[4 ліпеня]]. Тыдзень, які ідзе пасля [[7 красавіка]], з'яўляецца афіцыйным тыднем жалобы. Генацыд у Руандзе паслужыў штуршком для стварэння [[Міжнародны крымінальны суд|Міжнароднага крымінальнага суда]], каб выключыць неабходнасць стварэння асобных трыбуналаў для судовага пераследу асоб, абвінавачаных у інцыдэнтах, звязаных з [[генацыд]]ам, [[Злачынствы супраць чалавецтва|злачынствамі супраць чалавецтва]] і [[Ваеннае злачынства|ваеннымі злачынствамі]].
Радок 40:
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў Руандзе пачаў нарастаць эмансіпацыйны рух хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43}}, распалены ўзмоцненым прыгнётам хуту ў выніку сацыяльных рэформаў у міжваенны перыяд, а таксама нарастаннем сімпатыі Каталіцкай Царквы да хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43–44}}. Каталіцкія місіянеры паказалі сябе адказнымі і клапатлівымі патронамі прыгнечаных хуту, калі эліта тутсі не мела патрэб у такой пратэкцыі. Гэта прывяло да імклівага нарастання колькасці духавенства з хуту, якое пачало адукоўваць сваіх супляменнікаў, што ў выніку стварыла эліту хуту, якая стала процівагай палітыкам тутсі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43–44}}. Манархія і відныя тутсі адчулі нарастанне ўплыву хуту і пачалі агітацыю за незалежнасць на сваіх уласных умовах{{sfn|Prunier (2)|1999|с=43}}. У [[1957]] г. група вучняў хуту напісала «''{{нп3|Маніфест Бахуту|Маніфест Бахуту|en|Bahutu Manifesto}}''». Гэта быў першы дакумент, які абвяшчаў, што хуту і тутсі — прадстаўнікі розных рас, і заклікаў да перадачы ўлады ад тутсі да хуту, грунтуючыся на тым, што называлася ў Маніфесці «''статыстычным законам''»{{sfn|Prunier (2)|1999|с=45–46}}. [[1 лістапада]] [[1959]] г. прадстаўнік эліты хуту {{нп3|Дамінік Мбаньюмутва|Дамінік Мбаньюмутва|en|Dominique Mbonyumutwa}} быў атакаваны ў Кігалі людзьмі, якія падтрымлівалі партыю тутсі. Мбаньюмутва выжыў, але плёткі разнеслі пагалоску, што ён быў забіты{{sfn|Gourevitch|2000|pp=58–59}}. Актывісты хуту абвінавацілі ў забойстве тутсі — і эліту, і звычайных грамадзян — што і дало пачатак {{нп3|Руандыйская Рэвалюцыя|Руандыйскай Рэвалюцыі|en|Rwandan Revolution}}{{sfn|Prunier (2)|1999|с=48–49}}. Тутсі пачалі адказваць атакамі, але на гэты момант хуту ўжо карысталіся поўнай падтрымкай Бельгійскай адміністрацыі, якая жадала спыніць дамінаванне тутсі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=51}}{{sfn|Gourevitch|2000|p=60}}. У пачатку 1960-х гг. бельгійцы замянілі большасць тутсі на хуту на кіруючых пасадах і арганізавалі выбары, якія прывялі да ўлады большасць хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=51}}. Кароль быў зрынуты — была створана рэспубліка з палітычным дамінаваннем хуту, а краіна атрымала незалежнасць у [[1962]] г.{{sfn|Prunier (2)|1999|с=53}}
 
Па меры развіцця рэвалюцыі тутсі пачалі пакідаць краіну, каб пазбегнуць помсты ад хуту, і сяліцца ў [[Бурундзі]], [[Уганда|Угандзе]], [[Танзанія|Танзаніі]] і [[Заір]]ы{{sfn|Mamdani|2002|pp=160–161}}. Гэтыя людзі, у адрозненні ад руандыйцаў, якія мігравалі з краіны ў дакаланіяльны і каланіяльны перыяды, былі прызнаны бежанцамі ў краінах, якія іх прынялі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=63–64}}, але амаль адразу жа трапілі пад агітацыю аб вяртанні ў Руанду{{sfn|Prunier (2)|1999|с=55–56}}. Яны сфарміравалі ўзброеныя групоўкі, вядомыя пад назвай «''inyenzi''» ([[прусакі]]), якія пачалі ажыццяўляць вылазкі ў Руанду; гэта тактыка не прывяла да поспеху, але выклікала хвалю рэпрэсій у дачыненні да руандыйскіх тутсі і павелічэнне колькасці тутсі-бежанцаў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=55–56}}. Да [[1964]] г. больш за 300 000 тутсі ўцяклі з Руанды і былі вымушаны заставацца ў выгнанні на працягу наступных трыццаці гадоў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=62}}. Дыскрымінацыя тутсі з боку хуту ў Руандзе працягвалася, хаця ўсё жа зменшылася пасля {{нп3|Дзяржаўны пераварот у Руандзе, 1973|Руандыйскага перавароту 1973 г.|en|1973 Rwandan coup d'état}}, які прывёў да ўлады Прэзідэнта [[Жувеналь Хабіарымана|Жувеналя ХабіарымануХаб'ярыману]]{{sfn|Prunier (2)|1999|с=74–76}}.
 
[[Шчыльнасць насельніцтва]] Руанды — 408 чал./км<sup>2</sup> — з'яўлялася адной з найбольшых у [[Афрыка|Афрыцы]]. [[Насельніцтва Руанды]] вырасла з 1,6 млн чал. у [[1934]] г. да 7,1 млн чал. у [[1989]] г., што прывяло да канкурэнцыі за зямлю. Некаторыя гісторыкі, напрыклад {{нп3|Жэрар Пруньё|Жэрар Пруньё|en|Gérard Prunier}}, лічаць, што генацыд [[1994]] г. быў часткова звязаны са шчыльнасцю насельніцтва{{sfn|Prunier (2)|1999|с=4}}.
Радок 52:
 
=== Рух «''Моц хуту''» ===
У першыя гады рэжыму ХабіарыманыХаб'ярыманы назіраўся сур’ёзны эканамічны рост і змяншэнне жорсткасці ў дачыненні тутсі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=74–76}}. Аднак многія бескампрамісныя ненавіснікі тутсі засталіся на кіруючых пасадах, уключаючы сям’ю першай лэдзі [[Агата Хабіарымана|Агаты ХабіарыманыХаб'ярыманы]], якая была вядомая як «''[[аказу]]»'' або «''клан Мадам»''{{sfn|Prunier (2)|1999|с=85}}, і Прэзідэнт абапіраўся на іх ва ўсталяванні і ўмацаванні рэжыму{{sfn|Melvern 2004|2004|p=12}}. Калі РПФ уварваўся ў краіну ў [[1990]] г., ХабіарыманаХаб'ярымана і яго найбліжэйшыя людзі спужаліся пагрозы з боку тутсі і распрацавалі анты-тутсі ідэалогію{{sfn|Prunier (2)|1999|с=108}}, якая стала вядомай пад назвай «[[Моц хуту|''Моц хуту'']]»{{sfn|Prunier (2)|1999|с=188}}. Група ваенных афіцэраў і членаў урада заснавала часопіс з назвай «''Кангура''», які хутка стаў папулярны ў краіне{{sfn|Melvern 2004|2004|p=49}}. Там публікавалася анты-тутсі прапаганда, уключаючы [[Дзесяць Запаведзяў Хуту]] — вялікі спіс расісцкіх рэкамендацый, у якім хуту, які жаніўся з тутсі, называўся «''здраднікам''»{{sfn|Melvern 2004|2004|p=50}}. У [[1992]] г. дзяржаўная эліта стварыла партыю {{нп3|Кааліцыя для Абароны Рэспублікі|Кааліцыя для Абароны Рэспублікі|en|Coalition for the Defence of the Republic}} (КдАР), якая была звязана з кіруючай партыяй, але мела больш [[Правыя, палітыка|правы]] характар і рэгулярна крытыкавала Прэзідэнта за яго «''мяккасць''» у барацьбе з РПФ{{sfn|Prunier (2)|1999|с=128}}.
 
Пасля дасягнутага ў [[1992]] г. спынення агню паміж ХабіарыманамХаб'ярыманам і РПФ значная колькасць экстрэмістаў ва ўрадзе Руанды і арміі пачала актыўна ствараць змову супраць Прэзідэнта, бо баялася магчымага прыходу тутсі ва ўрад{{sfn|Prunier (2)|1999|с=166}}. ХабіарыманаХаб'ярымана паспрабаваў зрынуць іх з кіруючых армейскіх пазіцый, але дасягнуў поспеху толькі часткова; прадстаўнікі «''аказу''» [[Агюстэн Ндзіндзілійімана]] і [[Тэанестэ Багасора]] засталіся на магутных пасадах, забяспечваючы прыхільнікаў палітыкі «''жорсткай лініі''» ўладай{{sfn|Prunier (2)|1999|с=167}}. На працягу [[1992]] г. радыкалы распачалі кампаніі па лакальных забойствах тутсі, якія дасягнулі кульмінацыі ў студзені [[1993]] г., калі экстрэмісты і мясцовыя хуту забілі каля 300 чалавек{{sfn|Prunier (2)|1999|с=173–174}}. Калі РПФ аднавіў ваенныя дзеянні ў лютым 1993 г., ён згадаў гэтыя забойствы ў якасці асноўнага матыву{{sfn|Prunier (2)|1999|с=174}}, але гэта прывяло толькі да росту экстрэмізму ў папуляцыі хуту{{sfn|Prunier (2)|1999|с=180}}.
 
З сярэдзіны [[1993]] г. рух «''Моц хуту''» ўяўляў сабой ужо трэцюю па палітычнай моцы сілу ў палітыцы Руанды (пасля ўрада ХабіарыманыХаб'ярыманы і ўмеранай апазіцыі){{sfn|Prunier (2)|1999|с=188}}. Акрамя КдАР, ніводная партыя не заявіла пра падтрымку руху «''Моц хуту''»{{sfn|Prunier (2)|1999|с=181 182}}. Аднак амаль кожная партыя падзялілася на «''ўмеранае''» і «''моцнае''» крылы, а прадстаўнікі кожнага лагера імкнуліся займець легітымнае лідарства ў сваіх партыях{{sfn|Prunier (2)|1999|с=181 182}}. Нават кіруючая партыя мела «''моцнае''» крыло, якое пераважна складалася з тых, хто быў супраць намаганняў ХабіарыманыХаб'ярыманы па дасягненні міру з РПФ{{sfn|Prunier (2)|1999|с=182}}. Некалькі радыкальных узброеных фарміраванняў (міліцыя), пераважна з моладзі, уваходзілі ў склад «''моцных''» крылаў партый; гэта былі ''[[Інтэрахамвэ]]'', якія былі часткаю кіруючай партыі{{sfn|Dallaire|2005|p=129}}, і КдАР-аўскія ''[[Імпузамугамбі]]''{{sfn|Prunier (2)|1999|с=165}}. Моладзевая міліцыя пачала актыўна ўчыняць разню па ўсёй краіне{{sfn|Melvern 2004|2004|p=25}}. Армія Руанды рыхтавала міліцыю, калі-нікалі разам з французскай арміяй, якая не ведала сапраўднай мэты стварэння такіх фарміраванняў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=165}}.
 
== Прэлюдыя ==
=== Падрыхтоўка да генацыду ===
Гісторыкі не згаджаюцца ў меркаваннях наконт канкрэтнай даты, калі ідэя «''канчатковага вырашэння праблемы''» (забойства ўсіх тутсі ў Руандзе) была ўпершыню вынесена на абмеркаванне. Жэрар Пруньё датуе яе [[1992]] г., калі ХабіарыманаХаб'ярымана пачаў весці перамовы з РПФ{{sfn|Prunier (2)|1999|с=169}}, а [[журналіст]] {{нп3|Лінда Мелверн|Лінда Мелверн|en|Linda Melvern}} лічыць, што гэта адбылося раней — у [[1990]] г. — адразу пасля ўварвання РПФ{{sfn|Melvern 2004|2004|p=19}}. Армія пачала ўзбройваць грамадзянскіх халоднай зброяй (напрыклад, мачэтэ) з [[1990]] г. і вучыць моладзь хуту біцца; афіцыйнай прычынай для гэтага абвяшчалася праграма «''грамадзянскай абароны''», скіраваная на супраціўленне РПФ{{sfn|Melvern 2004|2004|p=20}}, аднак тая ж самая зброя пазней выкарыстоўвалася ў ажыццяўленні генацыду{{sfn|Prunier (2)|1999|с=243}}. Руанда таксама закупіла вялікую колькасць гранат і амуніцыі ў канцы [[1990]] г.; падчас адной са здзелак будучы [[Генеральны сакратар ААН]] [[Бутрас Бутрас-Галі]], выконваючы тады абавязкі Міністра замежных спраў [[Егіпет|Егіпта]], спрыяў продажу ў Руанду вялікай партыі егіпецкай зброі{{sfn|Melvern 2000|2000|pp=31 32}}. [[Сілы Абароны Руанды]] (САР) нарошчвалі колькасць асабовага саставу ў гэты перыяд, павялічваючы колькасць арміі з 10 000 да амаль 30 000 салдат за адзін год{{sfn|Melvern 2004|2004|p=20}}. Новыя рэкруты часта мелі праблемы з дысцыплінай{{sfn|Melvern 2004|2004|p=20}}; пачала назірацца істотная розніца паміж элітнымі Прэзідэнцкай Гвардыяй і [[Жандармерыя]]й, якія праходзілі доўгія і цяжкія трэніроўкі, і звычайнымі жаўнерамі, якія праходзілі мінімальнае навучанне{{sfn|Dallaire|2005|p=69}}.
 
У сакавіку [[1993]] г. «''Моц хуту''» склала спіс «''здраднікаў''», якіх прадстаўнікі руху планавалі забіць, прычым, магчыма, імя Прэзідэнта ХабіарыманыХаб'ярыманы было ў гэтым спісе{{sfn|Prunier (2)|1999|с=182}}; КдАР публічна абвінавачвала Прэзідэнта ў здрадзе{{sfn|Prunier (2)|1999|с=182}}. Прадстаўнікі анты-тутсі эліты таксама лічылі, што нацыянальная радыёстанцыя «[[Radio Rwanda|''Radio Rwanda'']]» стала занадта ліберальнай і лаяльнай да апазіцыі; у хуткім часе яны заснавалі новую радыёстанцыю — «[[Свабоднае радыё і тэлебачанне тысячы ўзгоркаў|''Свабоднае радыё і тэлебачанне тысячы ўзгоркаў'']]» (RTLMC), змест вяшчання якой складаўся з сумесі расісцкай прапаганды, абсцэнных жартаў і музыкі, прычым радыё хутка стала вельмі папулярным па ўсёй краіне{{sfn|Prunier (2)|1999|с=189}}. На працягу [[1993]] г. радыкалы імпартавалі мачэтэ ў колькасцях, якія значна перавышалі сельскагаспадарчыя патрэбнасці, тое ж адбывалася і з іншымі прыладамі, якія маглі выкарыстоўвацца ў якасці зброі: нажамі, піламі і нажніцамі{{sfn|Melvern 2004|2004|p=56}}. Гэтыя інструменты пачалі распаўсюджвацца па краіне, нібыта ў мэтах сеткі грамадзянскай абароны{{sfn|Melvern 2004|2004|p=56}}.
 
У кастрычніку [[1993]] г. Прэзідэнт [[Бурундзі]] [[Мельхіёр Ндадае]], які быў абраны ў чэрвені як першы ў гісторыі краіны Прэзідэнт-хуту, быў забіты экстрэмістамі-тутсі з шэрагаў армейскіх афіцэраў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=199}}. Забойства выклікала рэзананс у Руандзе: сярод хуту зноў узніклі меркаванні, што тутсі — іх ворагі і ім няма даверу{{sfn|Prunier (2)|1999|с=200}}. КдАР і «''Моцныя''» крылы іншых партый зразумелі, што яны могуць выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх мэтах{{sfn|Prunier (2)|1999|с=200}}. Ідэя «''канчатковага вырашэння''», якая ўпершыню выказвалася ў [[1992]] г. і пакінула значны ўплыў на палітычныя эліты, пачала актына распрацоўвацца і планавацца імі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=200}}. Яны нагняталі атмасферу ў папуляцыі хуту, каб распачаць забойствы, спекулюючы на публічных выступах пасля забойства Ндадае, прапагандзе RTLMC і традыцыйнай лаяльнасці руандыйцаў да ўлады{{sfn|Prunier (2)|1999|с=200}}. Лідары «''моцных''» крылаў партый пачалі ўзбройваць ''Інтэрахамвэ'' і іншыя міліцэйскія падраздзяленні аўтаматамі [[Аўтамат Калашнікава|AK-47]] і іншай стралковай зброяй; раней жа ўзбраенне вялося толькі мачэтэ ды іншай традыцыйнай халоднай зброяй і прыладамі{{sfn|Dallaire|2005|p=143}}.
 
=== Забойства ХабіарыманыХаб'ярыманы ===
{{Main|Забойства Жувеналя Хабіарыманы і Сіпрыена Нтар'яміры}}
[[File:Juvénal Habyarimana (Andrews Air Force Base, Maryland, USA - 1980).jpg|thumb|[[Жувеналь Хабіарымана|Жувеналь Хаб'ярымана]] ў [[1980]] г.]]
 
[[6 красавіка]] [[1994]] г. самалёт, на борце якога знаходзіліся [[Жувеналь Хабіарымана|Жувеналь Хаб'ярымана]] і [[Сіпрыен Нтар'яміра]] (Прэзідэнт [[Бурундзі]], які быў хуту), быў збіты падчас падрыхтоўкі да пасадкі ў [[Горад Кігалі|Кігалі]]. Пры гэтым загінулі ўсе, хто былі ў самалёце. Спачатку ў адказнасці за напад абвінавачваліся і РПФ, і экстрэмісты-хуту. Праз пэўны час даследаванне ўрада Руанды абвінаваціла экстрэмістаў-хуту з шэрагаў арміі Руанды<ref>{{cite news|url=http://www.time.com/time/world/article/0,8599,1953129,00.html |title=TIME |work=TIME |accessdate=May 30, 2011 |deadurl=yes}}</ref>. У студзені [[2012]] г. французскае даследаванне пацвердзіла, што ракетны агонь, які прывёў да знішчэння самалёта Прэзідэнта Руанды «''не мог весціся з ваеннай базы, занятай тутсі на чале з Кагамэ''»<ref>[http://www.reuters.com/article/2012/01/10/us-rwanda-genocide-report-idUSTRE80924720120110?feedType=RSS&feedName=worldNews&utm_source=feedburner&utm_medium=feed&utm_campaign=Feed%3A+Reuters%2FworldNews+%28Reuters+World+News%29 Reuters: French probe exonerates Rwanda leader in genocide], January 10, 2012</ref>. Нягледзячы на разыходжанні ў версіях наконт выканаўцаў тэракта, большасць даследчыкаў сыходзіцца на думцы, што забойства двух Прэзідэнтаў-хуту стала каталізатарам генацыду.
 
Вечарам 6 красавіка (пасля смерці ХабіарыманыХаб'ярыманы) быў сфарміраваны крызісны камітэт, які складаўся з [[генерал-маёр]]а [[Агюстэн Ндзіндзілійімана|Агюстэна Ндзіндзілійіманы]], [[палкоўнік]]а [[Тэанестэ Багасора|Тэанестэ Багасоры]] і іншых вышэйшых армейскіх [[афіцэр]]аў{{sfn|Dallaire|2005|pp=222–223}}. Камітэт узначальваўся Багасорам, нягледзячы на тое, што ў яго склад уваходзіў вышэйшы па званні Ндзіндзілійімана{{sfn|Melvern 2004|2004|p=137}}. [[Прэм'ер-міністр]] {{нп3|Агата Увілінгійімана|Агата Увілінгійімана|ru|Увилингийимана, Агата}}, у адпаведнасці з законам, пасля смерці Прэзідэнта павінна была пераняць найвышэйшую выканаўчую ўладу ў Руандзе{{sfn|Dallaire|2005|p=224}}, але камітэт адмовіўся ёй падпарадкоўвацца{{sfn|Dallaire|2005|p=224}}. {{нп3|Рамэа Далер|Рамэа Далер|ru|Даллер, Ромео}}, камандуючы сіламі МААНпР, сустрэўся з прадстаўнікамі камітэта той жа ноччу і запатрабаваў, каб камітэт прызнаў уладу Увілінгійіманы, але Багасора адмовіўся гэта зрабіць, спасылаючыся на тое, што Увілінгійімана не «''забяспечыць дабрабыт руандыйскага народа''» і будзе «''няздольнай кіраваць нацыяй''»{{sfn|Dallaire|2005|p=224}}. Камітэт таксама апраўдаў сваё існаванне неабходнасцю забяспечваць грамадска-палітычную стабільнасць пасля смерці Прэзідэнта{{sfn|Dallaire|2005|p=224}}. Багасора спрабаваў пераканаць МААНпР і РПФ{{sfn|Dallaire|2005|p=225}}, што камітэт дзейнічае, каб стрымліваць Прэзідэнцкую Гвардыю, якая, па словах прадстаўнікоў камітэта, «''выйшла з-пад кантролю''»{{sfn|Dallaire|2005|p=223}}, і каб забяспечваць выкананне Арушскіх пагадненняў{{sfn|Dallaire|2005|p=224}}.
 
=== Забойства ўмераных лідараў ===
Радок 80:
 
== Генацыд ==
Непасрэдна генацыд — масавыя забойствы тутсі на этнічнай глебе — пачаўся праз некалькі гадзін пасля смерці ХабіарыманыХаб'ярыманы{{sfn|Melvern 2004|2004|p=165}}. Ваенныя лідары ў правінцыі Гісенйі — аплоце «''аказу''» — ад самога пачатку былі найбольш арганізаваныя і заклікалі за сабой вялікую колькасць ''Інтэрахамвэ'' і грамадзянскіх хуту; камандзіры паведамілі пра прэзідэнцкую смерць і абвінавацілі РПФ у ліквідацыі самалёта, затым яны загадалі натоўпу «''пачаць сваю працу''» і «''не шкадаваць нікога''», уключаючы дзяцей{{sfn|Melvern 2004|2004|p=164}}. На працягу 7 красавіка забойствы распаўсюдзіліся на правінцыі Ругенгеры, Кібуе, Кігалі, Кібунга, Гікангара і Цьянгугу{{sfn|Prunier (2)|1999|с=236}}, прычым у кожным выпадку мясцовыя афіцыйныя асобы, выконваючы загады з Кігалі, распаўсюджвалі сярод насельніцтва чуткі аб тым, што РПФ забіў Прэзідэнта, а потым заклікалі людзей пачаць забіваць тутсі{{sfn|Melvern 2004|2004|p=169}}. Папуляцыя хуту, якая праходзіла падрыхтоўку і ўзбраенне на працягу папярэдніх месяцаў і прытрымлівалася сталай руандыйскай культуры беспярэчнага падпарадкавання ўладам, выконвала гэтыя заклікі без пытанняў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=244 245}}. У пачатку генацыду было толькі некалькі забойстваў у правінцыях Гітарама і Бутарэ{{sfn|Melvern 2004|2004|p=169}}, бо іх [[губернатар]]ы займалі ўмераную палітычную пазіцыю і былі супраць гвалту: у Гітараме генацыд пачаўся [[9 красавіка]]{{sfn|Melvern 2004|2004|p=195}}, у Бутарэ — [[19 красавіка]]; гэта адбылося пасля арышту і забойства губернатара-тутсі {{нп3|Жан Батыст Хабіарымана|Жана Батыста Хабіарымана|en|Jean Baptiste Habyarimana}}{{sfn|Melvern 2004|2004|pp=209 210}}. Генацыд не закрануў тэрыторыі, якія знаходзіліся пад кантролем РПФ, уключаючы часткі правінцый Б'юмба і ўсходняй Ругенгеры{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}.
 
На працягу рэшты красавіка і пачатку мая Прэзідэнцкая Гвардыя, ''жандармерыя'' і моладзевая міліцыя з дапамогай мясцовага насельніцтва працягвалі забойствы ў вельмі вялікіх колькасцях{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}: за першыя 6 тыдняў генацыду да 800 000 руандыйцаў былі забіты{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}} — такім чынам хуткасць забойстваў была ў 5 разоў вышэйшая за хуткасць забойстваў падчас [[халакост]]у{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}. Мэтай было забіць усіх тутсі, якія пражывалі ў Руандзе{{sfn|Prunier (2)|1999|с=248}}, прычым, з прычыны адсутнасці арміі РПФ, не было іншых сіл, каб спыніць ці прынамсі запаволіць забойствы{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}: мясцовая апазіцыя была ўжо вынішчана, а МААНпР забаранялася ўжываць любую зброю, акрамя выпадкаў самаабароны{{sfn|Dallaire|2005|p=233}}. На сяле, дзе тутсі і хуту жылі побач і сем'і ведалі адна адну, хуту было лёгка знайсці і забіць сваіх суседзяў-тутсі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}. У горадзе, дзе не было такога шчыльнага кантакту паміж насельніцтвам, ідэнтыфікацыя ажыццяўлялася з выкарыстаннем блокпастоў, на якіх дзяжурылі ваенныя і ''Інтэрахамвэ'': кожны чалавек, калі перасякаў блокпост мусіў паказаць нацыянальную ідэнтыфікацыйную картку, у якой пазначалася этнічная прыналежнасць, і кожны, хто меў пячатку «''тутсі''», вынішчаўся адразу жа{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}. Многія хуту таксама былі забіты праз шматлікія прычыны, уключаючы сімпатыю да ўмераных апазіцыйных партый, прафесійную прыналежнасць да журналістаў або проста за тое, што мелі «''знешнасць тутсі''»{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}.
Радок 90:
=== Планаванне і арганізацыя ===
[[File:Ntrama Church Altar.jpg|thumb|Больш за 5000 чалавек, якія шукалі паратунку ў царкве Нтрама былі забіты гранатамі, мачэтэ, вінтоўкамі або спалены жывымі.]]
Крызісны камітэт, які ўзначальваўся Тэанестэ Багасорам, атрымаў уладу ў краіне пасля смерці ХабіарыманыХаб'ярыманы{{sfn|Melvern 2004|2004|p=172}} і быў галоўнай структурай, якая каардынавала і ажыццяўляла генацыд{{sfn|Prunier (2)|1999|с=240}}. Багасора адразу жа пачаў аддаваць загады на забойствы тутсі, асабіста накіраваўшы іх да групы ''Інтэрахамвэ'' ў Кігалі{{sfn|Melvern 2004|2004|pp=146-147}} і тэлефануючы лідарам у правінцыях{{sfn|Melvern 2004|2004|p=163}}. Іншымі вядучымі арганізатарамі на нацыянальным узроўні з'яўляліся міністр абароны [[Агюстэн Бізімана]], камандуючы дэсантам [[Алоіс Нтабакузэ]] і кіраўнік Прэзідэнцкай Гвардыі [[Пратэ Мпіранья]]{{sfn|Prunier (2)|1999|с=240}}. Бізнесмен [[Фелісьен Кабуга]] заснаваў «[[Свабоднае радыё і тэлебачанне тысячы ўзгоркаў|''Свабоднае радыё і тэлебачанне тысячы ўзгоркаў'']]» (RTLMC) і ''Інтэрахамвэ'', у той час калі [[Паскаль Мусабэ]] і [[Жазеф Нзірарэра]] былі адказнымі за каардынацыю дзеянняў ''Інтэрахамвэ'' і ''Імпузамугамбі'' на нацыянальным узроўні{{sfn|Prunier (2)|1999|с=240}}.
 
У Кігалі на чале генацыду стаяла Прэзідэнцкая Гвардыя — добра падрыхтаваныя элітныя падраздзяленні арміі{{sfn|Prunier (2)|1999|с=242 243}}. Ім дапамагалі ''Інтэрахамвэ'' і ''Імпузамугамбі''{{sfn|Prunier (2)|1999|с=243}}, якія ўсталявалі шматлікія блокпасты па ўсёй сталіцы. Кожны чалавек, які хацеў прайсці блокпост мусіў паказаць картку нацыянальнай ідэнтыфікацыі, у якой змяшчалася інфармацыя пра прыналежнасць да той ці іншай этнічнай групы; усіх, хто мелі карткі тутсі, забівалі на месцы адразу жа{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}. Міліцыя таксама ініцыявала вобыск у гарадскіх дамах, забіваючы тутсі і забіраючы іх маёмасць{{sfn|Prunier (2)|1999|с=243}}. Губернатар Кігалі [[Тарсіс Рэнзаха]] граў вядучую ролю ў гэтым, спрыяючы стварэнню новых блокпастоў і патрабуючы ад іх большай эфектыўнаўсці. Таксама Тарсіс Рэнзаха выкарыстоўваў сваё высокае службовае становішча ў правінцыйным урадзе, звальняючы тых дзяржаўных дзеячаў, якія не былі дастаткова актыўныя ў рэалізацыі забойстваў{{sfn|Melvern 2004|2004|p=204}}.
Радок 102:
9 красавіка назіральнікі ААН сталі сведкамі [[Разня ў Гіконда|разні дзяцей у польскай царкве ў Гіконда]]. У той жа дзень 1000 цяжка ўзброеных і добра падрыхтаваных еўрапейскіх салдат прыбылі ў Руанду, каб вывесці грамадзянскі еўрапейскі персанал з краіны. Ніводны з гэтых жаўнераў не застаўся, каб дапамагчы МААНпР. Асвятленне падзей у СМІ пачалося з 9 красавіка, калі газета «''[[Washington Post]]''» паведаміла пра пакаранне смерцю руандыйскіх супрацоўнікаў устаноў па аказанні дапамогі на вачах у іх замежных калег. За 2 дні (9 і 10 красавіка) з Руанды былі эвакуіраваны [[амбасадар]] і 250 грамадзян [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]].
 
[[Правінцыя Бутарэ]] стала выключэннем у распаўсюджванні хваль жорсткасці. Жан-Батыст ХабіарыманаХаб'ярымана быў адзіным у краіне тутсі, які займаў пасаду прэфекта (губернатара), а Бутарэ была адзінай правінцыяй, дзе ва ўладзе дамінавала апазіцыйная партыя{{sfn|Prunier (1)|1998|с=244}}. ХабіарыманаХаб'ярымана здолеў захаваць адносны спакой у правінцыі і супрацьстаяў генацыду, пакуль не быў зрынуты са сваёй пасады экстрэмістам Сільвенам Ндзікуманам{{sfn|Prunier (1)|1998|с=244}}. Сустрэўшы супраціў мясцовага насельніцтва і яго нежаданне забіваць суграмадзян, цэнтральны ўрад накіраваў з Кігалі міліцыю на верталёце, якая адразу жа прыступіла да забойстваў тутсі{{sfn|Prunier (1)|1998|с=244}}.
 
Большасць ахвяр была забіта ва ўласных вёсках або гарадах, прычым часта ролю катаў выконвалі іх суседзі. Міліцыя звычайна забівала людзей з дапамогай мачэтэ, калі некаторыя армейскія падраздзяленні выкарыстоўвалі вінтоўкі. Банды хуту шукалі сваіх ахвяр у цэрквах і школах, дзе апошнія хаваліся, і чынілі разню. Мясцовыя ўлады і радыё (якое спансіравалася ўрадам) падбухторвалі звычайных грамадзян забіваць сваіх суседзяў, а тых, хто адмаўляўся, часта забівалі саміх. Пачаў дзейнічаць наступны прынцып: «''Або вы прымаеце ўдзел у разні, або самі будзеце зарэзаныя''»{{sfn|Prunier (1)|1998}}.
Радок 139:
{{Main|МААНпР}}
[[File:Kigali school chalk board.jpg|thumb|Школьная дошка ў Кігалі са згадваннем [[Рамэа Далер|Рамэа Далера]].]]
Місія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па Руандзе (МААНпР) знаходзілася ў Руандзе з кастрычніка 1993 г.{{sfn|Dallaire|2005|p=98}} з мандатам назіраць рэалізацыю Арушскіх пагадненняў{{sfn|Prunier (2)|1999|с=194}}. Камандуючы МААНпР Рамэа Далер даведаўся пра рух «''моц хуту''» адносна рана{{sfn|Dallaire|2005|p=146}}: у студзені 1994 г. інфарматар з урада вывеў Далера на групу, якая імкліва ўзбройвала міліцыю і планавала масавыя вынішчэнні тутсі. МААНпР нават знайшла іх склад узбраення{{sfn|Dallaire|2005|p=150}}. Далер накіраваў прамое паведамленне ў [[Дэпартамент аперацый па падтрыманні міру]] (ДАпПМ) ААН у [[Горад Нью-Ёрк|Нью-Ёрк]], у якім папрасіў дазвол на правядзенне рэйдаў па знойдзеных складах зброі{{sfn|Dallaire|2005|p=146}}, аднак ААН адмовіла Далеру ў яго просьбе і папракнула яго тым, што ён хоча пашырыць паўнамоцтвы свайго мандата. Варта адзначыць, што Далер таксама паведаміў ДАпПМ інфармацыю пра падрыхтоўку генацыду: «''Пакуль МААНпР знаходзіцца тут па мандаце, яму [інфарматару] загадалі зарэгістраваць усіх тутсі ў Кігалі. Ён падазравае, што гэта спіс на ліквідацыю. Ён прывёў прыклад, што за 20 хвілін яго персанал можа забіць да 1000 тутсі''»{{sfn|Dallaire|2005}}. Далер не змог атрымаць вялікай падтрымкі і ад адміністрацыйнага кіраўніка МААНпР [[Жак-Ражэ Бу-Бу|Жака-Ражэ Бу-Бу]], які, дарэчы, абвінавачваўся РПФ у падтрымцы Прэзідэнта ХабіарыманыХаб'ярыманы і эліты хуту{{sfn|Dallaire|2005|p=213}}. МААНпР мела вельмі абмежаваныя рэсурсы{{sfn|Dallaire|2005|p=131}}, і яе спробы ўсталяваць пераходны ўрад былі скасаваныя Прэзідэнтам ХабіарыманамХаб'ярыманам і прыхільнікамі жорсткай лініі ў пачатку 1994 г.{{sfn|Prunier (2)|1999|с=205}} К красавіку Савет Бяспекі стаў пагражаць МААНпР скасаваннем яе мандата ў выпадку адсутнасці прагрэсу{{sfn|Dallaire|2005|с=219-220}}.
 
Пасля смерці ХабіарыманыХаб'ярыманы і пачатку генацыду генерал Далер паўторна паспрабаваў наладзіць дыялог паміж крызісным камітэтам і РПФ з мэтай аднаўлення міру{{sfn|Prunier (2)|1999|с=236 237}}. Ноччу 6 красавіка ён накіраваў сілам урада спачуванні з прычыны смерці ХабіарыманыХаб'ярыманы і заклікаў іх спыніць забойствы{{sfn|Dallaire|2005|pp=238 239}}. Далер таксама прасіў Кагамэ не аднаўляць грамадзянскую вайну, каб пазбегнуць эскалацыі жорсткасці і даць магчымасць МААНпР спыніць забойствы{{sfn|Dallaire|2005|p=250}}. Але ніводны з бакоў не быў зацікаўлены ў спыненні агню{{sfn|Dallaire|2005|p=247}}. [[Частка VI хартыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый|Частка VI мандата МААНпР]] рабіла яе бяссільнай ва ўжыванні ваеннай сілы{{sfn|Prunier (2)|1999|с=261}}, акрамя таго, многія руандыйскія супрацоўнікі МААНпР былі забіты ў першыя дні генацыду, што яшчэ мацней абмежавала магчымасці місіі{{sfn|Dallaire|2005|p=247}}. Такім чынам МААНпР стала выконваць ролю выключна старонняга назіральніка, а Далер потым адзначыў яе «''правал''»{{sfn|Dallaire|2005|p=6}}. Найбольш значным дасягненнем МААНпР было прадастаўленне сховішча тысячам тутсі і ўмераным хуту ў яе штабе на стадыёне «''Амахора''» і на іншых аб'ектах пад кантролем ААН, што дазволіла людзям перажыць генацыд{{sfn|Dallaire|2005|p=270}}. МААНпР таксама прымала ўдзел у эвакуацыі замежных грамадзян, што прывяло і да трагедыі: група бельгійскіх салдат, якая ахоўвала 2000 руандыйцаў у Афіцыйнай Тэхнічнай Школе, атрымала загад пакінуць сваю дыслакацыю, каб дапамагчы з эвакуацыяй. Пасля таго, як бельгійцы пакінулі будынак, міліцыя хуту ўвайшла і выразала ўсіх унутры{{sfn|Melvern 2004|2004|p=186}}.
 
12 красавіка ўрад Бельгіі, які меў адну з найвялікшых ваенных груп у складзе МААНпР{{sfn|Prunier (2)|1999|с=204}} і страціў 10 салдат падчас абароны Прэм'ер-міністра Увілінгійіманы, абвясціў пра адвод сваіх людзей. [[Бельгія]] таксама паспрабавала пралабіраваць у ААН ідэю аб адводзе ўсёй місіі МААНпР{{sfn|Melvern 2004|2004|p=197}}. У адказ на гэта Далер запратэставаў, сцвярджаючы, што, наадварот, сілы МААНпР мусяць быць узмоцнены і павінен быць выдадзены новы мандат, каб абараніць тысячы людзей, якіх выратавала МААНпР{{sfn|Melvern 2004|2004|p=215}}. [[Савет Бяспекі ААН]], аднак, адмовіў Далеру ў гэтай просьбе, паставіўшы наступны ўльтыматум: або к пачатку мая будзе дасягнутае спыненне агню, або МААНпР будзе адведзеная{{sfn|Dallaire|2005|p=295}}. Журналіст Філіп Гурвіч адзначае, што гэта, магчыма, было звязана са стратамі падчас нядаўняй місіі ААН у [[Самалі]], таму мэтай ААН было «''выбрацца з Руанды''» і «''пакінуць яе сам-насам са сваім лёсам''»{{sfn|PBS}}. Рашучую ролю ва ўратаванні многіх людзей сыграла [[Новая Зеландыя]], якая ў той час старшынствавала ў Савеце Бяспекі і была адзінай краінай, якая прагаласавала за ўзмацненне прысутнасці ААН у Руандзе{{sfn|Dallaire|2005|p=298}}, а ў канцы красавіка ёй удалося ўгаварыць Савет адкласці адвод МААНпР{{sfn|Dallaire|2005|p=319}}, нягледзячы на пратэсты [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] супраць гэтага{{sfn|Melvern 2004|2004|p=229}}. У сярэдзіне мая ААН канчаткова прызнала, што «''акты генацыду маглі мець месца''»<ref>{{cite journal|last=Various PBS contributors|title=100 days of Slaughter: A Chronology of U.S./U.N. Actions|url=http://www.pbs.org/wgbh/pages/frontline/shows/evil/etc/slaughter.html|accessdate=July 26, 2007|publisher=[[Public Broadcasting Service]]|postscript=<!--None-->}}</ref>, і згадзілася на ўзмацненне місіі ў Руандзе пад назвай «''МААНпР 2''»{{sfn|Melvern 2004|2004|p=229}}. Зрэшты, новыя салдаты пачалі прыбываць толькі ў чэрвені{{sfn|Melvern 2004|2004|p=411}}, таму да канца генацыду ў ліпені іх роля пераважна заключалася ў падтрыманні бяспекі і стабільнасці на занятых РПФ тэрыторыях<ref>{{cite web |author=United Nations (I) |title=Rwanda-UNAMIR Background |url=http://www.un.org/en/peacekeeping/missions/past/unamirS.htm |accessdate=2014-06-07 |ref=harv}}</ref>. МААНпР пакінула Руанду ў 1996 г. пасля згоды на адвод ад урада на чале з РПФ<ref>{{cite web |author=United Nations (I) |title=Rwanda-UNAMIR Background |url=http://www.un.org/en/peacekeeping/missions/past/unamirS.htm |accessdate=2014-06-07 |ref=harv}}</ref>.
Радок 148:
{{Main|Роля Францыі ў генацыдзе ў Руандзе}}
[[File:French milouf DF-ST-99-05514.JPEG|thumb|Французскія марскія пехацінцы (парашутысты) стаяць на варце каля аэрапорта (жнівень 1994 г.).]]
Падчас кіравання Прэзідэнта ХабіарыманыХаб'ярыманы Францыя наладзіла з ім вельмі шчыльныя адносіны ў межах палітыкі [[Франсафрыка|Франсафрыкі]]{{sfn|Prunier (2)|1999|с=89}}. Калі РПФ распачаў Руандыйскую Грамадзянскую Вайну ў 1990 г., ХабіарыманаХаб'ярымана адразу жа атрымаў ваенную дапамогу ад Прэзідэнта Францыі [[Франсуа Мітэран|Франсуа Мітэрана]]{{sfn|Prunier (2)|1999|с=100–101}}, які разглядаў РПФ як «''аплот Англафоніі''» і негатыўна ставіўся да ідэй Прэзідэнта Уганды аб стварэнні англамоўнага «''Тутсілэнда»'', бо баяўся змяншэння французскага ўплыву ў рэгіёне за кошт павелічэння англійскага<ref>{{cite news |last=Melvern |first=Linda |date=2008-08-11 |title=France and genocide: the murky truth |newspaper=|url=http://www.newtimes.co.rw/news/index.php?i=13619&a=8617&icon=Results&id=2 |work=[[The New Times (Rwanda)|The New Times]] |location=Kigali |accessdate=2014-06-07 |ref=harv}}</ref>. Францыя адправіла 600 дэсантнікаў у Руанду, якія эфектыўна дапамаглі ўраду стрымаць уварванне РПФ і нават адбіць тэрыторыі, кантроль над якімі РПФ усталяваў у першыя дні вайны{{sfn|Kinzer|2008|p=78}}. Францыя не выводзіла гэтыя войскі на працягу ўсёй грамадзянскай вайны{{sfn|Dallaire|2005|p=62}}.
 
На працягу першых дзён генацыду Францыя распачала ваенную аперацыю «''Амарыліс»'', у якой прынялі ўдзел 190 дэсантнікаў, якім дапамагала армія Бельгіі і МААНпР: мэтай аперацыі было вывядзенне замежных грамадзян з Руанды{{sfn|Prunier (2)|1999|с=234}}. Пазней Жэрар Пруньё ахарактарызаваў гэту аперацыю як «''ганьбу»'', бо французы і бельгійцы не дазвалялі любым тутсі суправаджаць іх: тыя нямногія тутсі, якім удалося схавацца ў ваенных эвакуацыйных грузавіках, былі выкінуты з іх на кантрольна-прапускны пунктах урада Руанды і адразу жа забіты пры поўным бяздзеянні еўрапейскіх салдат{{sfn|Prunier (2)|1999|с=235}}. Французы таксама раздзялялі змешаныя сем'і, забіраючы замежных грамадзян і пакідаючы руандыйцаў на смерць{{sfn|Prunier (2)|1999|с=235}}. У той жа час французы выратавалі некалькі высокіх членаў урада ХабіарыманыХаб'ярыманы, уключаючы яго жонку Агату{{sfn|Prunier (2)|1999|с=235}}. Неаднаразова адбываліся выпадкі, калі французскія войскі выкарыстоўвалі транспартныя сродкі МААНпР без дазволу генерала Далера{{sfn|Prunier (2)|1999|с=285-286}}. Французскія дыпламаты пакінулі амбасаду ў Кігалі адразу жа пасля таго, як знішчылі сотні дакументаў, у якіх змяшчаліся дэталі ўзаемаадносін са старым рэжымам{{sfn|Melvern 2004|2004|pp=186 187}}.
 
У канцы чэрвеня 1994 г. Францыя распачала [[Аперацыя «Біруза»|аперацыю «''Біруза''»]] — місію па мандаце ААН для абароны [[Перамешчаная асоба|перамешчаных асоб]], [[уцекач]]оў і грамадзянскіх асоб у небяспецы. Французы пачалі наступленне са сваіх баз у Заіры ў гарадах [[Горад Гома|Гома]] і [[Горад Букаву|Букаву]] і ўвайшлі ў Паўднёва-Заходнюю Руанду, усталяваўшы там зону «''Біруза''», якая змяшчалася ў трохвугольніку [[Горад Ч'янгугу|Ч'янгугу]] — [[Горад Кібуе|Кібуе]] — [[Горад Гікангора|Гікангора]] і займала каля 20 % усёй краіны<ref>{{cite web |author=United Nations (II) |title=UNAMIR – Historical Background |url=http://www.un.org/en/peacekeeping/missions/past/unamirFT.htm |accessdate=2014-07-12 |ref=harv}}</ref>. Міжнароднае Радыё Францыі сцвярджае, што «''Біруза''» выратавала каля 15 000 чалавек<ref>{{cite news |author=Radio France International (RFI) |date=2014-04-10 |title=Twenty years after genocide France and Rwanda give different versions of history |authorlink=Radio France International |url=http://www.english.rfi.fr/africa/20140410-twenty-years-after-genocide-france-and-rwanda-give-different-versions-history |ref={{sfnref|RFI|2014}}}}</ref>, але той факт, што аперацыя пачалася ў самым канцы генацыду, калі РПФ ужо заняў большую частку краіны, паўплываў на тое, што аперацыя «''Біруза''» пачала ўспрымацца многімі руандыйцамі як місія па абароне хуту (у тым ліку і ўдзельнікаў генацыду) ад РПФ{{sfn|Fassbender|2011|p=27}}. Французы не змянілі варожай пазіцыі ў дачыненні РПФ, таму іх прысутнасць значна спыніла прасоўванне Руандыйскага Патрыятычнага Фронту ў Паўднёва-Заходняй Руандзе<ref>{{cite news |last=McGreal |first=Chris |date=2007-01-11 |title=France's shame? |work=The Guardian |url=http://www.guardian.co.uk/world/2007/jan/11/rwanda.insideafrica |accessdate=2013-02-09 |location=London |ref=harv}}</ref>.
 
Улічваючы ўсё вышэй апісанае, заканамерным з'яўляецца тое, што Францыя стала адрасатам шматлікіх пытанняў наконт яе ўплыву на падзеі ў Руандзе. У [[1998]] г. пад ціскам газеты «''[[Le Figaro]]''»<ref>{{cite news |author=BBC News (I) |date=1998-03-04 |title=French parliament inquiry into Rwandan genocide |url=http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/61860.stm |accessdate=2014-07-12 |ref=harv}}</ref> і былога прэзідэнта грамадскай арганізацыі «''[[Survie]]''», французскі ўрад распачаў [[Французская Парламенцкая Камісія па Руандзе|Французскую Парламенцкую Камісію па Руандзе]]<ref>{{cite news |author=BBC News (I) |date=1998-03-04 |title=French parliament inquiry into Rwandan genocide |url=http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/61860.stm |accessdate=2014-07-12 |ref=harv}}</ref>. Справаздача камісіі абвінаваціла Францыю ў такіх памылках, як «''ваеннае супрацоўніцтва на фоне этнічных сутыкненняў, разні і жорсткасці''»{{sfn|Whitney|1998}}, але прыйшла да высновы, што Францыя не нясе прамой адказнасці за генацыд непасрэдна{{sfn|Whitney|1998}}. У [[2006]] г., пасля таго як французскі суддзя абвінаваціў РПФ у забойстве Прэзідэнта ХабіарыманыХаб'ярыманы і Руанда разарвала адносіны з Францыяй<ref>{{cite news |author=BBC News (II) |date=2006-11-23 |title=France issues Rwanda warrants |url=http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/africa/6177370.stm |accessdate=2013-02-08 |ref=harv}}</ref>, Руанда пачала сваё ўласнае даследаванне наконт французскага ўплыву на генацыд<ref>{{cite news |last=Melvern |first=Linda |date=2006-11-05 |title=French accused of complicity in genocide that killed a million in Rwanda |url=http://www.independent.co.uk/news/world/africa/french-accused-of-complicity-in-genocide-that-killed-a-million-in-rwanda-423029.html |work=[[The Independent]] |location=London |accessdate=2014-06-13 |ref=harv}}</ref>. Па выніках даследавання ў [[2008]] г. была апублікавана справаздача, якая абвінаваціла французскі ўрад у тым, што ён ведаў пра падрыхтоўку да генацыду і нават дапамагаў трэніраваць хуту ў шэрагах міліцыі: у спіс абвінавачваных трапілі 33 французскія ваенныя і палітыкі найвышэйшых узроўняў, уключаючы колішняга Прэзідэнта [[Франсуа Мітэран|Франсуа Мітэрана]], яго Прэм'ер-міністра [[Эдуар Баладзюр|Эдуара Баладзюра]] і Міністра замежных спраў [[Ален Жупэ|Алена Жупэ]]<ref>{{cite news |author=BBC News (III) |date=2008-08-05 |title=France accused in Rwanda genocide |url=http://news.bbc.co.uk/2/hi/africa/7542418.stm |accessdate=2014-07-12 |ref=harv}}</ref><ref>{{cite news |author=Associated Press |date=2008-08-06 |title=Rwanda: French accused in genocide |url=http://www.nytimes.com/2008/08/06/world/africa/06briefs-FRENCHACCUSE_BRF.html |newspaper=[[New York Times]] |accessdate=2014-07-13 |ref=harv}}</ref><ref>{{cite web |last=Asiimwe |first=Arthur |date=2008-08-05 |title=Rwanda accuses France directly over 1994 genocide |publisher=Reuters |url=http://www.reuters.com/article/newsMaps/idUSL568658520080805 |accessdate=2014-07-13 |ref=harv}}</ref>. Адносіны паміж краінамі былі адноўлены ў канцы [[2009]] г.<ref>{{cite news |author=Reuters |date=2009-11-29 |title=France and Rwanda agree to restore relations |authorlink=Reuters |url=http://www.reuters.com/article/2009/11/29/ozatp-france-rwanda-relations-idAFJOE5AS09920091129 |accessdate=2013-02-09 |ref=harv}}</ref>, але, па стане на [[2014]] г., Прэзідэнт Кагамэ працягваў абвінавачваць Францыю ў «''прамой ролі ў падрыхтоўцы генацыду''»<ref>{{cite news |author=Radio France International (RFI) |date=2014-04-10 |title=Twenty years after genocide France and Rwanda give different versions of history |authorlink=Radio France International |url=http://www.english.rfi.fr/africa/20140410-twenty-years-after-genocide-france-and-rwanda-give-different-versions-history |ref={{sfnref|RFI|2014}}}}</ref>.
 
=== Злучаныя Штаты Амерыкі ===
Радок 190:
 
=== Палітычнае развіццё ===
Пасля сваёй ваеннай перамогі ў ліпені 1994 г. [[РПФ]] арганізаваў кааліцыйны ўрад, падобны да таго, які быў створаны падчас кіравання Прэзідэнта [[Жувеналь Хабіарымана|Жувеналя ХабіарыманыХаб'ярыманы]] ў пачатку года. Урад меў назву «''The Broad Based Government of National Unity»'' і грунтаваўся на камбінацыі прынцыпаў Канстытуцыі, Арушскіх пагадненняў і палітычных праграм партый. Партыя «''[[Нацыянальны Рэспубліканскі Рух за Дэмакратыю і Развіццё]]»'' была забаронена. Таксама да 2003 г. была забаронена любая палітычная дзейнасць, скіраваная на перамены (на практыцы любая ўвогуле). Першыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары пасля вайны адбыліся адпаведна [[25 жніўня]] [[2003]] г. і [[29 верасня]] [[2003]] г.<ref name="Kinzer">{{Harvnb|Kinzer|2008}}.</ref><ref>{{cite web|url=http://www.cmi.no/publications/2003/rwandaelections2003.pdf |title=Rwanda: Presidential and Parliamentary Elections 2003 |publisher=NORDEM Report 12/2003|author=Ingrid Samset and Orrvar Dalby|date=December 2003|accessdate=January 3, 2012}}</ref>
 
Сучасны ўрад забараняе [[Дыскрымінацыя|дыскрымінацыю]] на падставе [[этнас|этнічнай]], [[раса|расавай]] і [[рэлігія|рэлігійнай]] прыналежнасці. Урад таксама выдаў законы, якія забараняюць рабіць акцэнт на нацыянальную ідэнтычнасць (хуту або тутсі) у большасці сфер палітычнай актыўнасці<ref name="Kinzer" />.
Радок 198:
Нягледзячы на міжнародную дапамогу і палітычныя рэформы, Руанда працягвае змагацца, каб заахвоціць інвестараў, павялічыць выраб сельскагаспадарчай прадукцыі і паскорыць прымірэнне. У сакавіку 2000 г., пасля таго, як [[Пастэр Бізімунгу]] падаў у адстаўку, [[Поль Кагамэ]] стаў Прэзідэнтам Руанды. 25 жніўня 2003 г. Кагамэ выйграў першыя нацыянальныя выбары пасля захопу ўлады РПФ у 1994 г. Масавыя перамяшчэнні насельніцтва, наяўнасць экстрэмісцкіх арганізацый, удзел у [[Першая Кангалезская вайна|Першай]] і [[Другая Кангалезская вайна|Другой]] Кангалезскіх войнах стварылі Руандзе сур'ёзныя перашкоды.
 
Першая спроба дэмакратызацыі Руанды адбылася за часам панавання ХабіарыманыХаб'ярыманы як раз перад тым, як яго самалёт быў збіты і генацыд пачаўся. Дэмакратызацыя ішла пераважна пад французскім уплывам (фактычна ва ўльтыматыўнай форме: грошы вылучаліся міжнароднымі донарамі толькі пры наяўнасці дэмакратычных зрухаў). Паколькі ідэя дэмакратыі пазіцыянавалася як выдумка тутсі і каланістаў, яна і дагэтуль адштурхоўвае большасць, якая складаецца з хуту, што перашкаджае агульнай дэмакратызацыі Руанды<ref>{{cite journal |last=Silva-Leander |first=Sebastian |year=2008 |title=On the Danger and Necessity of Democratisation: trade-offs between short-term stability and long-term peace in post-genocide Rwanda |journal=[[Third World Quarterly]] |volume=29 |number=8 |pages=1601–1620
|doi=10.1080/01436590802528754 |ref=harv }}</ref>.
 
=== Эканамічнае і сацыяльнае развіццё ===
[[File:Rwanda-demography.png|thumb|Дэмаграфічная крывая Руанды за перыяд з [[1961]] г. па [[2003]] г.]]
Найбольшымі праблемамі, з якімі сутыкнуўся ўрад, з'яўляліся: рэпатрыяцыя і рэінтэграцыя ў грамадства больш чым 2 млн уцекачоў; спыненне канфліктаў паміж былымі салдатамі арміі ХабіарыманыХаб'ярыманы і байцамі міліцыі — з аднаго боку — і РПФ — з іншага (адбываліся яны пераважна на поўначы і паўднёвым захадзе краіны); пераход ад крызіснай эканамічнай мадэлі да сярэдне- і доўгатэрміновага планавання. Перапоўненыя турмы таксама былі сур'ёзнай праблемай, паколькі каля 100 000 чалавек былі арыштаваны ў першыя 3 гады пасля вайны<ref>{{cite web|url=http://rwanda.usembassy.gov/criminal_justice_in_rwanda.html |title=Criminal Justice in Rwanda |publisher=US embassy in Rwanda |accessdate=January 3, 2012}}</ref>. Утрыманне такой вялікай колькасці падазраваных у генацыдзе нанесла вялікую шкоду руандыйскай эканоміцы.
 
Доўгатэрміновы эфект ад ваенных згвалтаванняў выявіўся ў сацыяльнай ізаляцыі ахвяр (сацыяльная стыгма, звязаная са згвалтаваннямі, прымусіла некаторых мужоў пакінуць сваіх жонак; многія з гэтых жанчын, якія не знаходзіліся ў стане шлюбу, назаўжды страцілі магчымасць пабрацца ім), непажаданых цяжарнасцях і дзецях (некаторыя жанчыны сталі ахвярамі самаробных абортаў), росце колькасці [[венерычныя захворванні|венерычных захворванняў]], уключаючы [[сіфіліс]], [[Ганарэя|ганарэю]] і [[СНІД|ВІЧ/СНІД]]{{sfn|Brouwer|2005|с=14}}.
Радок 267:
У [[2009]] г. Крысціян Дэвенпорт ([[Мічыганскі ўніверсітэт]]) і Алан Стэм ([[Дартмутскі каледж]]) паставілі пытанне: «''Што насамрэч адбылося ў Руандзе?''» Пара не ставіла пад пытанне праўдзівасць генацыду супраць тутсі, але даследаванне прывяло іх да высновы, што «інфармацыя, якая маецца, праўдзівая толькі часткова». Яны абверглі тое, што генацыд складаўся толькі з масавых забойстваў вясны і лета 1994 г. і заявілі, што РПФ «''цалкам адказны''» за наступныя масавыя забойствы, што ахвяры «''амаль раўнамерна размеркаваліся паміж тутсі і хуту''», але, улічваючы дзеянні РПФ, большасць памерлых была не тутсі, а хуту, бо «''сярод іншых рэчаў, атрымоўваецца, што тутсі банальна не хапала ў Руандзе, каб меркаваць, што ўсе забітыя належалі да гэтай этнічнай групы''». Даследчыкі заявілі, што на абвяшчэнне ўсёй праўды ўрад [[Поль Кагамэ|Поля Кагамэ]], які фактычна складаецца з былых членаў РПФ, не пойдзе, але зрабіць гэта ён абавязаны. Дэвенпорт і Стэм застрашваліся членамі ўрада Руанды і асобнымі людзьмі з усяго свету і, нягледзячы на тое, што вучоныя неаднаразова пацвярджалі генацыд тутсі, многія абвясцілі іх «''адмаўляльнікамі генацыду''»<ref>{{cite web|author=Christian Davenport; Allan C. Stam|date=6 October 2009|title=What Really Happened in Rwanda?|url=http://www.psmag.com/politics/what-really-happened-in-rwanda-3432|publisher=[[Miller-McCune|psmag.com]]|accessdate=10 August 2013}}</ref>.
 
У кастрычніку [[2014]] г. выйшаў дакументальны фільм [[BBC]] «''Руанда: Нерасказаная гісторыя''», які змяшчаў інтэрв'ю з Дэвенпортам і Стэмам, дзе яны сцвярджалі, што самалёт [[Жувеналь Хабіарымана|ХабіарыманыХаб'ярыманы]] быў збіты пры непасрэдным удзеле РПФ. Гэта выклікала значныя спрэчкі ў сусветным грамадстве<ref>For criticism of the documentary, see:
:{{Cite web | last = Wallis | first = Andrew | date = 6 October 2014 | title = 'Rwanda: The Untold Story': questions for the BBC | url = https://www.opendemocracy.net/andrew-wallis/rwanda-untold-story-questions-for-bbc | website = [[openDemocracy]] | accessdate = 26 November 2014 }}
:{{Cite web | last = Musoni | first = Edwin | date = 26 November 2014 | title = BBC had an agenda to twist Rwanda history – UK expert | url = http://www.newtimes.co.rw/section/article/2014-11-26/183439/ | website = [[The New Times (Rwanda)|newtimes.co.rw]] | accessdate = 27 November 2014 }}
:{{Cite web | last = Johnson | first = Richard | date = 14 December 2014 | title = The BBC and the West need to clean up their act on Rwanda | url = http://www.csmonitor.com/World/Africa/Africa-Monitor/2014/1214/The-BBC-and-the-West-need-to-clean-up-their-act-on-Rwanda | website = csmonitor.com | accessdate = 19 December 2014 }}</ref>, а таксама гнеў урада Руанды, які забараніў трансляцыю BBC на мове руанда ў краіне на 3 тыдні (да завяршэння даследавання)<ref name = "Graun BBC ban">{{Cite web | last = Baird | first = Dugald | date = 24 October 2014 | title = Rwanda bans BBC broadcasts over genocide documentary | url = http://www.theguardian.com/media/2014/oct/24/rwanda-bans-bbc-broadcasts-genocide-documentary | website = theguardian.com | accessdate = 26 November 2014 }}</ref><ref>{{Cite web | last = Musoni | first = Edwin | date = 18 November 2014 | title = BBC probe team begins work tomorrow | url = http://www.newtimes.co.rw/section/article/2014-11-18/183170/ | website = newtimes.co.rw | accessdate = 27 November 2014 }}</ref>. У лістападзе [[2014]] г. Эмануэль Мугхіса (вядомы таксама як Эміль Гафарыта) — былы руандыйскі салдат, які сцвярджаў, што быў сведкам таго, як Кагамэ загадаў збіць самалёт ХабіарыманыХаб'ярыманы — быў выкрадзены ў [[Горад Найробі|Найробі]] праз некалькі гадзін пасля таго, як згадзіўся даць паказанні ў [[Міжнародны Крымінальны Трыбунал па Руандзе|Міжнародным Крымінальным Трыбунале па Руандзе]], далучыўшыся да апанентаў Кагамэ, якія знікалі або паміралі пры дзіўных абставінах<ref name = "Times abduction">{{Cite web | last = Starkey | first = Jerome |date = 25 November 2014 | title = Soldier who accused Kagame of triggering genocide is abducted | url = http://www.thetimes.co.uk/tto/news/world/africa/article4277015.ece | website = thetimes.co.uk | accessdate = 26 November 2014 }}</ref>.
 
=== Рэвізіянізм і заканадаўства Руанды ===