Вячаслаў Васілевіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
be-x-old:Вячаслаў Багдановіч
++
Радок 1:
{{вызнч|1=Вячаслаў Васілевіч БАГДАНОВІЧ}} ([[1878]], [[горад Дзісна|Дзісна]] – пасля [[1939]]?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Брат [[Генадзь Багдановіч|Генадзя Багдановіча]].
 
Сын святара Васілія Багдановіча і брат педагогаў Анатолія і [[Генадзь Багдановіч|Генадзя]] Багдановічаў.
У пачатку 1920-х в. а. рэктара [[Віленская праваслаўная семінарыя|Віленскай праваслаўнай семінарыі]]. У [[1922]]—[[1930]] сенатар [[Польшча|Польскай]] Рэспублікі, член [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]]. У [[1927]]—[[1930]] старшыня [[Беларускае дэмакратычнае праваслаўнае аб'яднанне|Беларускага дэмакратычнага праваслаўнага аб’яднання]]. Пасля прыходу ў [[Вільня|Вільню]] савецкіх войскаў [[30 верасня]] [[1939]] арыштаваны. Далейшы лёс невядомы.
 
Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1903). З 6.11.1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 18.5.1907 інспектар Мінскай, з восені 1907 Літоўскай (Віленскай) духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]], прызначаны рэктарам семінарыі. Удзельнічаў у Памесным Саборы Расійскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917—18) пра які напісаў некалькі спецыяльных артыкулаў і надрукаваў дзённік удзельніка Сабора. Быў адказным рэдактарам «Литовских Епархиальных Ведомостей» з 1919 да 20.10.1922, калі пастановай Віленскай духоўнай кансісторыі выданне было зачынена. У верас. 1921 уступіў у [[Таварыства беларускай школы]]. Захоўваючы вернасць Патрыярху, адмовіўся прыняць аўтакефалію Польскай царквы, за што пастановай архіепіскапа Варшаўскага Георгія звольнены з пасады рэктара семінарыі і рэдактара «Литовских Епархиальных Ведомостей». У кастр. 1922 арыштаваны польскімі ўладамі з архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Елеўферыем (Богаяўленскім) і вывезены ў Кракаў. Мітрапалітам Дзіянісіем адлучаны ад Польскай аўтакефальнай царквы. У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другі тэрмін. Са святаром Лукой Голадам арганізаваў у Вільні адзіны ва ўсёй Польшчы праваслаўны прыход, які падпарадкоўваўся патрыярху Ціхану і служыў у ім псаломшчыкам (1924—36). Пасля дзесяцігадовага існавання Патрыяршая абшчына ў Вільні адміністрацыйнымі ўладамі была разгромлена, а яе храм апячатаны (1936). Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні. З 1930 выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А. Пушкіна і ў жаночым епархіяльным вучылішчы.
 
Вядомы і як кампазітар, аўтар музыкі да некалькіх рамансаў на словы А.Пшчолкі. Паводле звестак А.Клімовіча, у 1920-я г. Яму прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы [[М. Багдановіч]]а.
 
У 1920—30-я г. член Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні. Да 28.11.1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’яднання ў Вільні, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У 1939 арыштаваны польскай дэфензівай як праціўнік аўтакефаліі. Заключаны ў Віленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскі канцлагер. З наступам Чырвонай арміі ахова лагера ўцякла, і зняволеныя вызваліліся. У верас. 1939 арыштаваны органамі НКВД. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца. Па прыватных сведчаннях, расстраляны ў Вілейскай турме НКВД неўзабаве пасля арышту.<ref>Маракоў Л. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.</ref>
 
{{зноскі}}
 
{{DEFAULTSORT:Багдановіч Вячаслаў}}