Розніца паміж версіямі "Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
|подпіс =Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (злева).
}}
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' ({{ДН|27|3|1891}}<ref>НГАБ. Ф. 1781. Воп. 52. Спр. 5. Арк. 542 адв. - — 543.</ref>, паводле іншых звестак 13(26).4.1891, [[Горад Глыбокае|Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|25|2|1959}}, {{МС|Вільнюс||}}; псеўданім і крыптанім: ''К. Душ''; ''К. Д.'';) — беларускі [[палітычны дзеяч]], [[дыпламат]], [[рэдактар]], [[педагог]]. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].
 
== Біяграфія ==
Бацька быў селянінам і валодаў 6 дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад пільным вокам бацькі складаў іх праекты<ref>Герасімчык В. [http://rosszuki.blogspot.com.by/2016/02/blog-post.html КЛАЎДЫЮШ ДУЖ-ДУШЭЎСКІ — АЎТАР БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЦЯГА]</ref>.
 
У [[1912]] годзе скончыў [[Віленскае рэальнае вучылішча]], дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «[[Паўлінка|Паўлінцы]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]]. У 1912—1918 гадах вучыўся ў [[Пецярбургскі горны інстытут|Пецярбургскім горным інстытуце]]. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса [[Раніца (часопіс)|«Раніца»]]. Паводле яго сведчання, стварыў эскіз [[Бела-чырвона-белы сцяг|беларускага нацыянальнага сцяга]]. У [[1917]] годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'ездаЗ’езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), {{нп5|Усерасійская дэмакратычная нарада|Усерасійскай дэмакратычнай нарады|en|All-Russian Democratic Conference}} (верасень 1917 г., Петраград) і інш.
 
У [[1918]] годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|беларускіх спраў]], замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў [[Каўнаскі ўніверсітэт|Літоўскі ўніверсітэт]] (Каўнас) і працаваў інжынерам.
 
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
Арыштаваны савецкімі ўладамі [[2 ліпеня]] [[1940]] года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена абвінавачвальнае заключэнне, але ў сувязі з пачаткам вайны Душэўскі не быў асуджаны і эвакуяваны.
 
Пры немцах ён працаваў на заводзе гумавых вырабаў «Інкарас» на пасадзе інжынера. У канцы 1941 у Вільні Клаўдзій Душэўскі сустракаўся з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам ІваноўскіІваноўскім]]м, які прапанаваў яму пасаду намесніка бурмістра Мінска. Душэўскі не пагадзіўся, а восенню [[1942]] года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні [[1943]] года арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкажонкай за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер [[у {{нп5|Правянішкес]]е|Правянішках|pl|Prawieniszki}}. Дзякуючы заступніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер, вызвалены праз 4 месяцы, пасля чаго працаваў у тарфяным трэсце на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў двух дзяцей-сірот.
 
У 1944—46 гадах  — дацэнт [[Каўнаскі ўніверсітэт|Каўнаскага ўніверсітэўніверсітэта]]та, на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры.
 
У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. «За недастатковасцю сабраных доказаў для перадачы ў суд» яго справа была спынена, а ён сам вызвалены з-пад варты.
 
Зноў арыштаваны ў лютым [[1952]] года. Асуджаны на 25 гадоў зняволення як [[Беларускі нацыяналізм|беларускі нацыяналнацыяналіст]]іст. У [[1954]] тэрмін зняволення быў скарочаны да 10 гадоў, а [[16 красавіка]] [[1955]] года ён быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.
 
Працаваў у інстытуце «[[Літбудпраект]]».
[[Выява:Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg|thumb|230px|Бел-чырвона-белы сцяг, стваральнікам якога лічыцца Дуж-Душэўскі.]]
 
На падставе гістарычных сведчанняў і колераў народных строяў і арнаментаў стварыў у свой час эскіз сцяга БНР. У снежні [[1917]] года ў [[Мінск]]у падчас Усебеларускага з'ездуз’езду [[бел-чырвона-белы сцяг]] ужо шанаваўся за нацыянальны сімвал Беларусі.
 
Аўтар дзясяткаў будынкаў у Каўнасе, [[Горад Паневяжыс|Паневяжысе]], [[Клайпеда|Клайпедзе]], [[Шаўляй|Шаўляі]].
 
Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:
 
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/dusheuski.html ДУШЭЎСКІ (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч]
* [http://nn.by/?c=ar&i=179512 Як склаўся лёс стваральніка бел-чырвона-белага сцяга]  — nn.by
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_reco/0030/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C_i_%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0.html Душэўскі К. Беларусь i водка // Крывіч. 1923. №1№ 1. С. 32-36.] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_reco/0031/%D0%94%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%D0%B1%D1%8E%D0%B4%D0%B6%D1%8D%D1%82_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.html Даваенны бюджэт Беларусі // Крывіч. 1923. №2№ 2. С. 35-40.] // на [[pawet.net]]
 
{{DEFAULTSORT:Дуж-Душэўскі Клаўдзій}}