Алег Хаменка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
У 1992 годзе стварыў гурт «[[Палац (гурт)|Палац]]», а ў 1998, пасля сходу з «Палаца» Юрыя Выдронка, стаў мастацкім кіраўніком калектыву, праца з гуртам працягваецца і па гэты дзень. Неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях «[[Басовішча]]» (Польшча), «[[Рок-каранацыя]]» (Беларусь), «[[Славянскі Базар у Віцебску|Славянскі базар]]» (Беларусь), фальклорных фестывалях Еўропы: «EBU Contemporary Folk Music Festival» (Германія, 1994), «Suklegos» (Літва, 1987), і краін СНД: «Голас Азіі» (Казахстан, 1995), «Казачы круг» (Расія, 1999), «Країна Мрій» (Украіна 2010).
У 2003—2004 гадах аўтар і вядучы праграмы «Настаўніцкая» на тэлеканале «[[Беларусь 2|Лад]]». Таксама доўгі час быў радыёвядучым радыёверсіі хіт-параду «[[Тузін Гітоў]]»<ref>{{Cite web|url=https://www.svaboda.org/a/24708819.html|title=Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі»|last=|first=|date=2012-09-15|website=|publisher=[[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода]]|language=be|dead-url=no|archiveurl=http://web.archive.org/web/20200410130226/https://www.svaboda.org/a/24708819.html|archivedate=2020-04-10|accessdate=2020-04-10}}</ref>.
У 2008 скончыў аспірантуру [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|БДУКіМ]] па спецыяльнасці культуралогія. Старэйшы выкладчык кафедры «Рэжысура эстрады» [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|БДУКіМ]].