Алімпійскія гульні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Olympic flag.svg|thumb|Алімпійскі сцяг. Упершыню выкарыстаны ў 1920 годзе ў Антверпене.]]
 
'''Алімпійскія гульні''' — буйнейшыянайбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады.

Традыцыя, якая існавала ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], была адноўленая ў канцы 19 стагоддзя французскім грамадскім дзеячом [[П'ер дэ Кубертэн|П'ерам дэ Кубертэнам]]. Алімпійскія гульні, вядомыя таксама як [[Летнія Алімпійскія гульні]], праводзіліся, пачынаючы з [[1896]] г., за выключэннем гадоў, што прыйшліся на сусветныя войны. У [[1924]] г. былі заснаваныя [[Зімовыя Алімпійскія гульні]], якія першапачаткова праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Пачынаючы з [[1994]] г., час правядзення зімовых гульняў ссунуты на два гады адносна часу правядзення летніх гульняў.
 
== Гісторыя ==
Першыя Алімпійскія гульні былі праведзены ў 776 г. да н.э. у [[Горад Алімпія|Алімпіі]] на паўвостраве [[Пелапанес|Пелапанесе]], з таго часу адбываліся там адзін раз у чатыры гады і працягваліся пяць дзён у канця чэрвеня – пачатку ліпеня. На час правядзення Алімпійскіх гульняў у Старажытнай Грэцыі заключаўся «свяшчэнны мір» і спыняліся любыя ваенныя дзеянні паміж рознымі полісамі.
 
Да ўдзелу ў гульнях дапускаліся толькі свабодныя грэкі, якія прадстаўлялі ўсе [[Поліс (антычнасць)|полісы]]. У іх праграму ўваходзілі розныя віды спорту: пентатлон (які ўключаў бег, барацьбу, кіданне дыска і кап'я, скачкі ў даўжыню), бег розных тыпаў, барацьба, кулачны бой, конныя спаборніцтвы (на калясніцах). Пераможца Алімпійскіх гульняў – алімпіёнік – меў вялікую пашану і сацыяльныя прывілеі (вызваленне ад падаткаў, пажыццёвая пенсія, пастаянныя найлепшыя месцы ў тэатры і на святах); у яго гонар складаліся гімны. Тройчы чэмпіён гульняў замаўляў у знакамітага скульптара сваю статую, якую ставілі ў свяшчэнным гаі каля галоўнай святыні Алімпіі і ўсёй Грэцыі – [[Храм Зеўса Алімпійскага|храма Зеўса]].
 
У [[394]] г. Алімпійскія гульні былі забаронены рымскім імператарам [[Феадосій I Вялікі|Феадосіем]] як паганскія забавы, якія з'яўляюцца «несумяшчальнымі з хрысціянствам».
 
== Гл. таксама ==
* [[Беларусь на Алімпійскіх гульнях]]
* [[Сурдлімпійскія гульні]]
 
== Літаратура ==
 
* Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мінск, 2003
 
== Спасылкі ==