Чэхія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
Witrusman (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 157:
Паколькі пункт "нацыянальнасць" у чэшскім перапісным бланку неабавязковы, 26 % насельніцтва вырашыла не дзяліцца са статыстыкай гэтай інфармацыяй. Тым не менш відавочна, што большасць насельніцтва складаюць [[Чэхі|чэхі]]. Каля 5 % жыхароў Чэхіі ідэнтыфікуюць сябе як [[маравы]] — этнічна блізкая да чэхаў група, што насяляе землі Маравіі. Сярод карэнных [[Нацыянальная меншасць|меншасцяў]] — [[славакі]] (каля 2 %), [[цыганы]] (паводле накаторых ацэнак — да 250 тысяч)<ref>http://romove.radio.cz/en/article/18158</ref>, [[палякі]], [[яўрэі ў Чэхіі|яўрэі]].
 
Пастаянны міграцыйны прыток робіць нацыянальны склад усё болей стракатым. Па станеСтанам на 2016 год у Чэхіі налічвалася каля паўмільёна замежнікаў, палова з якіх прыходзілася на [[украінцы|ўкраінцаў]] і славакаў, а вось трэцяя дыяспара нечаканая: у Чэхіі жыве каля 40 тыс. в'етнамцаў (0,4 % насельніцтва) — в'етнамскія працаўнікі з'явіліся тут яшчэ ў сацыялістычныя для Усходняй Еўропы часы, большасць з іх асела на новай радзіме.<ref>https://www.radio.cz/en/section/talking/is-the-czech-republics-vietnamese-community-finally-starting-to-feel-at-home</ref> З іншага боку, шмат чэхаў раскідана па ўсім свеце: у адных [[ЗША]] паўтара мільёны чалавек маюць чэшскія карані, а [[Чыкага]] на пачатку ХХ ст. па колькасці чэшскамоўных жыхароў саступаў толькі [[Прага|Празе]] і [[Вена|Вене]].<ref>http://www.encyclopedia.chicagohistory.org/pages/153.html</ref>
 
Каля 95 % жыхароў Чэхіі размаўляюць [[Чэшская мова|па-чэшску]], у тым ліку і маравы, частка якіх размаўляе на [[Мараўскія гаворкі|мараўскіх гаворках]] чэшскай мовы (а хто-ніхто разглядае мараўскую як самастойную заходнеславянскую мову).