Мікалай Васілевіч Бірыла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
др Праўкі аўтарства 37.215.34.85 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 37.215.61.106
Тэг: Адкат
Радок 60:
Асноўныя навуковыя працы па пытаннях беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы. Ім створаны цыкл работ, прысвечаных праблемам беларускай і славянскай анамастыкі.<ref name="БС"/>.
 
У галіне дыялекталогіі яго ўвагу прыцягвала лінгвагеаграфія. Удзельнічаў у падрыхтоўцы комплексу работ «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). Адзін з суаўтараўсааўтараў і рэдактараў шматтомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (т. 1, 1992).
 
3 1958 адзін з выканаўцаў і кіраўнікоў лінгвагеаграфічнай працы «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (АЛА), якая выконваецца міжнародным калектывам. Першыя выпускі АЛА апублікаваны ў 1988. Пры распрацоўцы дыялекталагічнай тэматыкі шмат увагі аддаў даследаванню фанетыкі беларускіх народных гаворак, у прыватнасці націскнога вакалізму, вынікаў пераходу ''е'' ў ''ё(о)'', рэфлексаў агульнаславянскіх ''о'', ''ъ'', ''е'', ''ь'', этымалагічна мяккіх губных, парных па цвёрдасці — мяккасці ''д'' — ''дэ(д')'', ''т'' — ''ц(т')'' і інш. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964).
 
У «Курсе сучаснай беларускай літа{атурнай мовы» (у суаўтарствесааўтарстве; 1961), манаграфіях «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986), «Беларуская граматыка» (у суаўтарстве; ч. 1—2, 1985—86), у радзе артыкулаў даследаваў пытанні фанетыкі, арфаэпіі, акцэнтуацыі.
 
Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Яго артыкул «Да пытання аб тыпе і прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў» {Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. 1958. Вып. 5) значна паўплываў на развіццё рэгіянальнай лексікаграфіі ў рэспубліцы. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (разам з А. Абрэмбскай-Яблонскай; Варшава, 1962), «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (Мн., 1970), слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скоп’е, 1983), «Слоўніка беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (Мн., 1987).
 
М. В. Бірыла быў заснавальнікам новага ў беларускім мовазнаўстве кірунку — [[Анамастыка|анамастыкі]]. Ён аўтар трохтомнай манаграфіі «Беларуская антрапанімія»: т. 1 — «Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы» (1966), т. 2 — «Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі» (1969), т. 3 — «Структура ўласных мужчынскіх імён» (1982). У апошнія гады жыцця даследчык працаваў над чацвёртым томам «Беларускай антрапаніміі» (уласныя асабовыя жаночыя імёны), «Слоўнікам беларускіх прозвішчаў», «Анамастыконам Вялікага княства Літоўскага XVI ст.». У гэтых і шэрагу іншых работ даследаваў лексічны склад, структуру і ўтваральную базу сучасных беларускіх прозвішчаў, эмацыянальна-ацэначныя формы як сучасных уласных асабовых імён, так і імён 16—18 ст., сучасную беларускую антрапанімічную сістэму і працэс яе фармаванняфарміравання, тыпалогію славянскіх прозвішчаў, узаемасувязі беларускай антрапаніміі з антрапаніміяй рускай, украінскай, польскай і літоўскай моў. 3 дакладамі па анамастычнай праблематыцы выступаў на V—VII і IX Міжнародных з’ездах славістаў.
 
Апублікаваў больш як 110 навуковых прац, у т. л. 8 манаграфій і слоўнікаў.