Традыцыя Фолсам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Witrusman (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Традыцыя Фолсам''', або '''Фолсамскі комплекс''' ({{Lang-en|Folsom Complex}}) — умоўнае абазначэнне [[Палеаіндзейцы|палеаіндейскай]] [[Археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ці, хутчэй, надкультурной традыцыі, распаўсюджанай у дагістарычны перыяд у цэнтральнай частцы [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Тэрмін упершыню прапанаваў у [[1927]] годзе [[Джэсі Дэйд Фігінс]], дырэктар [[Каларадскі музей натуральнай гісторыіі|Каларадскага музея натуральнай гісторыі]].
 
Для фолсамскай традыцыі характэрна выкарыстанне своеасаблівых «фолсамскіх наканечнікаў», а таксама шматлікія месцы з рэшткамі вялікай колькасці забітых жывёлаўжывёл, дзе яны, відаць, падвяргаліся разделцы і дзе разам з косткамі таксама выяўленыя фолсамскія каменныя прылады.
 
Тыпавым помнікам з’яўляецца {{нп3|Фолсамская стаянка|размешчанае ў балоцістай мясцовасці скапленне костак забітых жывёлаўжывёл|en|Folsom Site}} каля вёскі Фолсам ([[Нью-Мексіка]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]), акруга Колфакс (Colfax County, 29CX1), якое выявіў каля 1908 г. Джордж Макджанкін (George McJunkin, цемнаскуры [[каўбой]] і былы [[Рабства|раб]], які жыў у [[Тэхас]]е з дзяцінства). Першыя раскопкі, аднак, былі праведзеныя толькі ў [[1926]] годзе.
 
Шэраг помнікаў з рэшткамі жывёл змяшчае даволі вялікую колькасць костак — да 50 забітых бізонаў, хоць харчаванне фолсамцаў уключала і такіх жывёл, як [[Архар|горны баран]], [[Суркі|сурок]], [[Алені|алень]] і [[амерыканскі трус]].