Леў Мікалаевіч Талстой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Witrusman (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 146:
Пазней прыязджаў у Маскву, дзе часта праводзіў час у азартных гульнях, што нярэдка адмоўна адбівалася на яго фінансавым становішчы. У гэты перыяд жыцця Талстой асабліва горача цікавіўся музыкай (ён сам нядрэнна іграў на раялі і вельмі цаніў любімыя творы ў выкананні іншых). Захапленне музыкай заахвоціла яго пазней да напісання «''Крэйцаравай санаты''»<ref>{{cite web| author =| date =| url =http://www.slovarus.ru/?di=21026 | title =Биографический словарь | work =Толстой Лев Николаевич |publisher =Slovarus.ru | accessdate = 2013-03-29| lang =|archiveurl=http://www.webcitation.org/6Fd7XqLtE|archivedate=2013-04-04}}</ref>.
 
Любімымі кампазітарамі Талстога былі [[Іаган Себасцьян Бах|Бах]], [[Георг Фрыдрых Гендэль|Гендэль]] і [[Фрыдэрык Шапен|Шапэн]]. Развіццю любові Талстога да музыкі садзейнічала і тое, што ў час паездкі ў Пецярбург ў 1848 годзе ён сустрэўся ў вельмі мала прыдатнай абстаноўцы танцкласа з адораным, але злямчаным з шляху немцам-музыкам, якога пазней апісаў у аповесці «''Альберт''». У 1849 годзе Леў Мікалаевіч пасяліў у сябе ў Яснай Паляне музыканта Рудольфа, з якім гуляў у чатыры рукі на раялі. Захапіўшыся ў той час музыкай, ён па некалькі гадзін у дзень гуляў творы [[Роберт Шуман|Шумана]], Шапэна, [[Вольфганг Амадэй Моцарт|Моцарта]], [[Фелікс Мендэльсон|Мендэльсона]]. У канцы 1840-х гадоў Талстой у суаўтарстве са сваім знаёмым Зыбіным злажыў вальс, які ў пачатку 1900-х гадоў выканаў пры кампазытаракампазітара С. І. Танеева, які зрабіў нотны запіс гэтага музычнага твора (адзiнага, складзенага Талстым)<ref>{{кніга |аўтар=Эйгес И. Р.|частка= |спасылка частка= |загаловак=Воззрение Толстого на музыку |арыгінал= |спасылка=http://feb-web.ru/feb/tolstoy/critics/est/est-241-.htm |адказны= |выданне= |месца= |выдавецтва= |год= |том= |старонкі=242—245|старонак=308 |серыя= |isbn= |тыраж=}}</ref>. Шмат часу сыходзіла таксама на гулянкі і паляванне.
 
Узімку 1850—1851 гг. пачаў пісаць «''Дзяцінства''». У сакавіку 1851 года напісаў «''Гісторыю учорашняга дня''». Праз 4 гады пасля таго, як ён пакінуў універсітэт, у Ясную Паляну прыехаў брат Льва Мікалаевіча Мікалай, які служыў на Каўказе. Ён запрасіў малодшага брата далучыцца да ваеннай службы на Каўказе. Леў пагадзіўся не адразу, пакуль буйны пройгрыш у Маскве не паскорыў канчатковае рашэнне. Біёграфы пісьменніка адзначаюць значные і станоўчы ўплыў брата Мікалая на юнага і неспрактыкаванага ў жыццёвых справах Льва. Старэйшы брат у адсутнасць бацькоў быў яму сябрам і настаўнікам{{sfn|Толстой С. М.|1990|loc=Глава VIII. Николай Николаевич Толстой|с=166—169}}.