Удзелаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:55, 13 красавіка 2020

У́дзелаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Удзела.

Удзелаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Удзела
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 2 883
Удзелаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Глыбоцкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Літоўшчынскага і Верхненскага сельсаветаў. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2883 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 7,9 % — палякі, 3,0 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.