Украіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 136:
=== Сучасны (незалежны) перыяд (з 1991 г.) ===
 
[[24 жніўня]] [[1991]] года Вярхоўная Рада Украіны абвясціла незалежнасць Украіны, якая была пацвержаная на ўсеўкраінскім рэферэндуме [[1 снежня]] 1991 г. У снежні гэтага ж года было падпісанае [[Белавежскае пагадненне]] аб скасаванні СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, да складу якой ўвайшла і Украіна. Першым прэзідэнтам незалежнай Украіны стаў [[Леанід Краўчук]]. Пасля развалу СССР былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку і Украіна, трапілі ў глыбокі крызіс, які прывёў да збяднення насельніцтва, гіперінфляцыі, масаваму беcпрацоўю. У [[1992]] годзе адбыўся царкоўны раскол, калі былы мітрапаліт Украіны Філарэт абвясціў сябе Кіеўскім патрыярхам. Ніводны з іншых праваслаўных патрыярхатаў не вызнаў [[Кіеўскі патрыярхат]], але яго падтрымаў украінскі ўрад, што паглыбіла раскол украінскага грамадства. У 1994 г. на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах перамогу атрымаў [[Леанід Кучма]]. Ён кіраваў краінай 10 гадоў. [[28 чэрвеня]] [[1996]] года Вярхоўная Рада ўхваліла Канстытуцыю Украіны. У лістападзе 2004 г. адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Віктар Януковіч. Але яго супернік [[Віктар Юшчанка]] не вызнаў вынікі выбараў, заявіўшы аб іх фальсіфікацыі. Яго падтрымалі шырокія колы грамадства, асабліва на захадзе, а таксама ЗША і краіны Еўрасаюзу. Юшчанка пачаў кампанію грамадзянскага супраціву, вядомую як «Памаранчавая рэвалюцыя». Яе вынікам стала скасаванне вынікаў выбараў і правядзенне паўторнага галасавання, у якім перамог Юшчанка. Адначасна Вярхоўная Рада ўхваліла змены да Канстытуцыі, змяніўшы выбарчую сістэму і пазбавіўшы прэзідэнта шэрагу паўнамоцтваў, у тым ліку права ўтварэння ўрадуўрада. У сакавіку 2006 г. адбыліся парламенцкія выбары, на якіх найбольшую колькасць галасоў набрала Партыя рэгіёнаў [[Віктар Януковіч|Віктара Януковіча]]. Але партыі Віктара Юшчанкі («Наша Украіна») ды яго паплечніцы пад час «Памаранчавай рэвалюцыі» [[Юлія Цімашэнка|Юліі Цімашэнка]] разам набралі прыкладна такую ж колькасць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазіцыя больш дробных партыяў. Калі перагаворы аб стварэнні кааліцыі між «памаранчавымі» партыямі зайшлі ў глухі кут, Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза перайшла ад «памаранчавага» блоку да Партыі рэгіёнаў і разам з імі ды камуністамі стварыла Антыкрызісную кааліцыю. Прэм’ер-міністрам Украіны стаў Віктар Януковіч<ref>[http://www.log.by/index2.php?option=com_content&task=view&id=780&pop=1&page=0&Itemid=79 Украіна]// «Логойск online». Дата доступу: [[7 снежня]] [[2008]]</ref>.
 
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 перамогу атрымаў Віктар Януковіч, які ў другім туры перамог Юлію Цімашэнку.
Радок 299:
{{Адміністрацыйны падзел Украіны}}
{{Геаграфічныя вобласці Украіны}}
{{СНД}}
{{ЕўрАзЭС}}
{{Краіны Еўропы}}
{{Усходняе партнёрства}}