Розніца паміж версіямі "Стоўбцы"

56 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
вікіфікацыя
(вікіфікацыя)
 
{{значэннізначэнні2|спасылка=Стоўбцы}}
{{НП-Беларусь
|статус = Горад
|OpenStreetMap = 242978919
}}
'''Сто́ўбцы'''<ref name="NNP"/> ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Stoŭbcy'')  — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскага раёна]], на правым беразе [[рака Нёман|р. Нёман]]. За 78  км на паўднёвы захад ад [[Мінск]]а; [[Станцыя Стоўбцы|чыгуначная станцыя]] на лініі Мінск—[[Брэст]]; каля аўтамагістралі Мінск—Брэст, вузел аўтадарог на [[Мір]], [[Івянец]], [[Нясвіж]], [[Вёска Рубяжэвічы|Рубяжэвічы]]. Насельніцтва 16&nbsp;858 чалавек (2017)<ref name="2017-Estimate"/>.
 
{{Змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Мястэчка заснавала ў 1593  г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі<ref name="Latuškin"/>. Сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў [[Менскі павет|Менскім павеце]] [[ВКЛ]], належала [[Аляксандр Слушка|Аляксандру Слушку]], які ў 1623  г. заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. У 1669  г. Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў.
 
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) Стоўбцы былі моцна разбураны.
 
З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа, з 1728  г.  — [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскіх]], цэнтрам графства. У 1729  г. мястэчка атрымала [[магдэбургскае права]]. З 1793  г.  — ў складзе Расійскай імперыі, з 1796  г.  — цэнтр воласці [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]]. У 1871  г. за 2  км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939  гг.  — у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939  г.  — ў БССР, з 1940  г.  — цэнтр раёна. У сакавіку 1977 года ў склад горада ўвайшла вёска [[Акінчыцы]] [[Заямнаўскі сельсавет|Заямнаўскага сельсавета]]<ref>Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 17 і 31 сакавіка 1977  г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР.  — 1977, №  15 (1533).</ref>.
 
У час нямецкай акупацыі 1943—1944  гг. у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй<ref name="nauczanie"/>.
 
== Насельніцтва ==
<div style="float:right;margin:0 0.5em 1em;" class="toccolours">{{Graph:Chart|width=192|height=128|type=rect|x=2006,2010,2014,2015,2016,2017|y=15500,15400,16472,16690,16839,16858}}</div>
 
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2006]]  — 15,5 тыс. чал.; [[2010]]  — 15,4 тыс. чал.; [[2014]]  — 16&nbsp;472 чал.<ref name="2014-Estimate"/>; [[2015]]  — 16&nbsp;690 чал.<ref name="2015-Estimate"/>; [[2016]]  — 16&nbsp;839 чал.<ref name="2016-Estimate"/>; [[2017]]  — 16&nbsp;858 чал.<ref name="2017-Estimate"/>
 
== Эканоміка ==
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана  — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».
 
== Транспарт ==
* [http://paniamonnie.livejournal.com Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі]
* [http://www.radzima.org/be/gorad/stoubcy.html Горад Стоўбцы] на [[Radzima.org]]
* [http://szlachta.io.ua/album551375 Jurkau kutoczak  — Юркаў куточак  Yury'sYury’s Corner. Стоўбцы  — горад на раце Нёман]
 
* [https://www.gismeteo.by/weather-stolbtsy-4247/ Надвор'еНадвор’е ў горадзе Стоўбцы]
{{Стаўбцоўскі раён}}
{{Гарады Мінскай вобласці}}