Мікалай Міхайлавіч Селяшчук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39:
 
Удзельнічаў у выставах з 1966 г. У кан. 1970 — пач. 1980-х г. актыўна выстаўляў жывапісныя працы. У 1987 г. у Гродна адбылася персанальная выстаўка. Творы экспанаваліся ў Расіі, Літве, Эстоніі, Азербайджане, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Італіі, Канадзе, ЗША, Грэцыі, Іспаніі, Інданезіі, Бельгіі, Францыі, Шры-Ланке, Японіі, Фінляндыі, Германіі, Англіі, Партугаліі.
 
У верасні [[2012 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|2012]] г., да 65-годдзя з дня нараджэння мастака, яго творы былі паказаны на персанальнай выстаўке «Мікалай Селяшчук (1947–1996). Паміж святлом і ценем», [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]].
 
Жывапіс і графіка М. Селяшчука захоўваюцца ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь]], [[Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі]], калекцыі Беларускага саюза мастакоў, [[Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава|Магілеўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава]], [[Дзяржаўная Траццякоўская галерэя|Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі]] ў [[Масква|Маскве]], Музеі сучаснага мастацтва [[Экватарыяльная Гвінея|Экватарыяльнай Гвінеі]], Галерэі Костакі ў [[Афіны|Афінах]] (Грэцыя), Галерэі Хагельстам у [[Хельсінкі]] (Фінляндыя), Салоне Світа Капланскага ў [[Таронта]] (Канада), Гандлёва-прамысловым цэнтры [[Мінеапаліс]]а (ЗША), у Музеі сучаснага рускага мастацтва ў [[Нью-Джэрсі]] (ЗША) і інш., а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Грэцыі, Францыі, Фінляндыі, Канады, ЗША, Ізраіля, Літвы, Чэхіі, Славакіі, Расіі, Германіі.