Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
др →‎top: арфаграфія, перанесена: ытворчаць → ытворчасць з дапамогай AWB
Радок 26:
«Даўным-даўно ў [[Галактыка «Зорных войнаў»|далёкай-далёкай галактыцы]]», сюжэт фільма распавядае пра групу паўстанцаў — [[Паўстанцкі альянс]] — які паставіў перад сабой мэту знішчыць «[[Зорка смерці|Зорку смерці]]» — разбуральную зброю, тварэнне [[Галактычная імперыя|Галактычнай імперыі]]. Гэтае супрацьстаянне раптам закранае ціхае жыццё [[Люк Скайуокер|Люка Скайуокера]], хлопца з фермы, які ненаўмысна купляе [[Дроід, Зорныя войны|дроідаў]], у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі смерці». Калі Імперыя пачынае бязлітаснае паляванне на дроідаў, Скайуокер наважваецца на адчайнае заданне разам з [[Джэдай|рыцарам-джэдаем]] [[Обі-Ван Кенобі|Обі-Ванам Кенобі]], каб уратаваць уласніцу тых дройдаў, лідара паўстанцаў [[Прынцэса Лея|Прынцэсу Лею]], і ўсю галактыку.
 
На вытворчацьвытворчасць фільма было выдаткавана 11 млн долараў. Па выхадзе 25 мая 1977 года на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн долараў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказчыку «Зорныя войны» абыйшлі «[[Сківіцы, фільм|Сківіцы]]» — у той час [[Спіс самых касавых фільмаў|самы касавы фільм]] — і пакінулі за сабой гэты статус да 1982 года з выхадам «[[Іншапланецянін, фільм|Іншапланецяніна]]». З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» з'яўляюцца трэцім самым касавым фільмам у свеце. Фільм стаў таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацый на «[[Оскар]]», з іх 6 выйграныя<ref>{{cite web|url=http://nn.by/?c=ar&i=67432|title=Фанацкая версія «Зорных войнаў» зрабілася хітом YouTube|publisher=[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]|date=30 студзеня 2012}}</ref>. Фільму часта прызначаюцца лепшыя месцы ў апытаннях на лепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў [[Культавы фільм|культ]] сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысёр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданні «Зорных войнаў», часам уносячы [[Спіс змен у перавыданнях «Зорных войнаў»|значныя змены]] ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданні — спецыяльнае выданне 1997 года, выхад на [[DVD]] ў 2004 і на [[Blu-ray]] у 2011 — зведалі ўстаўку [[CGI, графіка|камп'ютарных спецэфектаў]], змены дыялогаў і мантажу, перазведзенае музыкальнае суправаджэнне і новыя сцэны. Услед за поспехам 1977 года, далей былі выпушчаны два сіквелы: «[[Зорныя войны. Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ|Імперыя наносіць удар у адказ]]» і «[[Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая|Вяртанне джэдая]]», якія адзначыліся тым жа касавым поспехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе чакаецца выхад на экраны першай часткі [[Зорныя войны. Эпізоды VII—IX|трылогіі-сіквела]] — «[[Зорныя войны. Эпізод VII]]» — у якім возмуць удзел многія з акцёраў арыгінальных «Зорных войнаў».
 
{{Зноскі}}