Балонскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 5:
Дакладная дата заснавання ўніверсітэта невядомая, але несумненна, што ў Балонні існавала школа "свабодных мастацтваў", якая карысталася асаблівай вядомасцю ў X і XI стагоддзях, дзе вучні ў выглядзе дадатковых заняткаў да курсу рыторыкі вывучалі рымскае права.
[[Выява:Universität Bologna Deutsche Nation.jpg|thumb|Балонскія студэнты нямецкай «нацыі» (зямляцтва). Мініяцюра XV стагоддзя]]
[[File:The girl-student. Bologna, Italy.jpg|thumb|Сучасная студэнтка (2016 год)]]
Пачатак глыбокага вывучэння правы паклаў Ірнерый у канцы XI стагоддзя. Гэты Ірнерый (часам званы Вернерам, Варнерыем, Гарнерыем) быў выкладчыкам у школе свабодных мастацтваў; вывучыўшы сам, без дапамогі настаўніка, Юстыныянава права, ён набыў рэпутацыю легіста. Па сведчанні Адфруа, балонскага юрыста XIII стагоддзя, творы якога ўтрымліваюць гістарычныя звесткі адносна прафесараў-папярэднікаў, Ірнерый адкрыў адмысловую юрыдычную школу па просьбе графіні Мацільды, былой уладальніцыцы Тасканы і часткі Ламбардыі. Цалкам праўдападобна, што гэтая прынцэса, прыхільніца папы рымскага, была супраць запрашэння ў свае суды равенскіх легістаў, якія адрозніваліся традыцыйнай варожасцю да папскага стальца.