Піфагарызм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Stapc (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 21:
Лаўкіп (5 ст. да н.э.) лічыцца заснавальнікам [[Атамістыка|атамістыкі]], якую пераказаў і развіў далей яго вучань [[Дэмакрыт]]. Усё складаецца з непадзельных (а-томас) часткаў, якія поўнасцю падобныя да рэчыва, з якога складаюцца, і адрозніваюцца толькі формай ды размяшчэннем у прасторы.
 
Атамы пастаянна рухаюцца, мэханічнамеханічна ціснучы ды штурхаючы адзін аднаго. Паміж імі ёсць толькі пустая прастора. Адрозныя рэчы ўзнікаюць толькі дзякуючы групаванню атамаў. У Лаўкіпа можна знайсці фармулёўку закону прычыннасці: «Ніводная рэч не ўтвараецца без меты, а толькі адпаведна сэнсу і ў сувязі з неабходнасцю».
 
[[Дэмакрыт]] (каля 460 – 370 да н.э.) развівае атамістычнае вучэнне Лаўкіпа ў матэрыяльную сістэму. Рэчы складаюцца з комплексаў атамаў і маюць першасныя, аб’ектыўныя ўласцівасці: запаўненне пэўнай прасторы, інертнасць, шчыльнасць і жорсткасць, тады як колер, пах, смак і г.д. з'яўляюцца другаснымі, суб’ектыўнымі ўласцівасцямі, якія вынікаюць толькі з успрыняцця. Пачуццёвае ўспрыняцце тлумачыцца як успрыняцце вобразаў, якія выпраменьваюцца рэчамі. Душа таксама складаецца з тонкіх (вогненных) атамаў, якія прыводзяцца ў рух выпраменваньнямі тых вобразаў, і адсюль вынікае пачуццёвае ўражанне. Адпаведна таму Дэмакрыт тлумачыць усю разумовую дзейнасць чалавека як матэрыяльны, атамарны працэс.