Касцёл Святога Аляксея (Сялец): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
удакладненне паводле Кулагіна
Радок 42:
У 1860 годзе прыход храма складаў 1998 католікаў. Пасля падаўлення [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]] расійскія ўлады гвалтоўна зачынілі касцёл і перавялі прыхаджан у праваслаўе, тагачасны ксёндз Байкоўскі ў сувязі з «палітычнай нядобранадзейнасцю» быў высланы ў Пермскую губерню. Неўзабаве стары будынак храма знеслі і ўзвялі на яго месцы праваслаўную [[Свята-Успенская царква (Сялец)|Успенскую царкву]]. На той час нешматлікая каталіцкая грамада праводзіла набажэнствы ў могілкавай капліцы Святога Лаўрэнція.
 
Доўгі час вернікі не маглі атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма і ў выніку звярнуліся да [[Мікалай II|Мікалая II]], які ўхваліў прапанову. 16Праект, лютагараспрацаваны 1906архітэктарам года[[Вільгельм быўАўгуставіч зацверджаныСрока|Вільгельмам праектСрокам]], новагабыў будынказацверджаны аўтарства16 гродзенскагалютага губернскага1906 архітэктарагода [[Іван Капітонавіч Плотнікаў|ІванаІванам ПлотнікаваПлотнікавым]] (па іншых звестках — В. А. Срока<ref name = "kulahin">{{Крыніцы/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 351</ref>). Узвядзенне пачалося ў 1908 годзе і вялося на сродкі вернікаў і ахвяраванні мясцовых шляхціцаў. Газета «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» ў 1912 годзе паведамляла пра касцёл наступнае: ''«У самым мястэчку Сяльцы есць дзьве царквы (адна новая і адна старая, уніяцкая) і будуецца цяпер пекны касцёл у стылю готыка - раманскім; ...Будуе гэты касцёл малады ксёндз, Р., шчыры беларус»''. Будаўніцтва скончылася ў тым жа годзе, новы храм быў асвячоны ў гонар [[Аляксей Мікалаевіч|царэвіча Аляксея]] — сына Мікалая II<ref>[https://bereza-cbs.by/kascel-svyatoga-alyakseya-ў-v-syalec/ Касцёл Святога Аляксея ў вёсцы Сялец] — Бярозаўская раённая бібліятэка {{ref-be}}</ref>.
 
У 2007 годзе будынак быў занесены ў [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. На могілках захавалася колішняя прыпісаная да касцёла капліца, перад касцёлам — брама, вырашаная трохпралётнай спічастай аркадай уваходу. Сталага пробашча ў прыходзе няма<ref>[https://budzma.by/news/myastechka-lya-bashty-vandrowka-w-byarozawski-syalyec.html Мястэчка ля Башты. Вандроўка ў бярозаўскі Сялец] — [[Будзьма беларусамі!]], 2 красавіка 2015 {{ref-be}}</ref>.