Гутарка (жанр): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Гутарка, жанр у Гутарка (жанр): ВП:НА
дадана літаратура
Радок 1:
'''Гу́тарка (літаратурны жанр)''' — адзін з жанраў [[фальклор]]най і ананімнай [[Беларуская літаратура|беларускай літаратуры]] XIX ст.стагоддзя; вершаваны [[маналог]] або [[дыялог]], у якім у форме непаспешлівай, доказнай гаворкі асвятляліся вострыя сацыяльна-палітычныя (зямля, воля, адмена прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыўда, п'янствап’янства) праблемы. Гутарка патрабавала зацікаўленага слухача, субяседніка. У ёй пераважалі інтанацыі жывога народнага маўлення,
што выяўляліся ў [[лексіка|лексіцы]], [[сінтаксіс]]е, рытмічным ладзе. Пісаліся гутарка раёшнікам, сілабічным, акцэнтна-складовым, сілаба-танічным [[верш]]ам (чатырохстопны [[харэй]]). Асаблівае распаўсюджанне набылі «[[Гутарка Данілы са Сцяпанам]]», «[[Гутарка ў карчме]]», «[[Гутарка старога дзеда]]», «[[Вось цяпер які люд стаў]]», «[[Гутарка Паўлюка]]» і інш. Гутаркі аказалі пэўнае ўздзеянне на асобныя [[літаратурныя жанры]] — [[паэма|паэму]], [[апавяданне]]. Пад уплывам вершаваных гутарак узніклі [[проза|празаічныя]] мастацка-публіцыстычныя гутаркі («[[Перадсмяротны разгавор пустэльніка Пятра]]», «[[Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем]]» і інш.).
 
== Літаратура ==
* ''[[Міхась Лазарук|М. А. Лазарук]]''. Гутарка // {{Крыніцы/БелЭн|5}}. — С. 549.
* {{Крыніцы/Паэтычны слоўнік}}
* {{Крыніцы/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}}