Адам Ваньковіч (1827—1895): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Малая Сляпянка|Сляпянцы]]. Ахрышчаны [[25 кастрычніка]] [[1827]] у Пінскім касцёле.

Паходзіў са шляхецкага [[Род Ваньковічаў|роду Ваньковічаў]], старэйшы сын мастака [[Валенцій Ваньковіч|Валенція Ваньковіча]] і Анэлі Растоцкай. Брат Казіміра, [[Ян Эдвард Ваньковіч|Яна Эдварда]] і Алены. [[Каталік]] паводле веравызнання. Памешчык Мінскага павета, уласнік маёнткаў Сляпянка і [[Дуды]]. Да яго перайшла каштоўная мастацкая калекцыя бацькі, якая захоўвалася ў [[Малая Сляпянка|Малой Сляпянцы]].
 
Спачатку А. Ваньковіч вучыўся ў [[Мінская гімназія|Мінскай гімназіі]], куды паступіў у жніўні [[1839]] г. [[16 жніўня]] [[1843]] г. паступіў у Кандуктарскую роту [[Мікалаеўскае інжынернае вучылішча|Галоўнага інжынернага вучылішча]] (у будучыні Мікалаеўскага). [[13 чэрвеня]] [[1848]] г. атрымаў чын прапаршчыка інжынерных войскаў. [[25 чэрвеня]] [[1849]] г. Ваньковіч быў пераведзены ў 2-гі рэзервовы сапёрны батальён, а [[11 ліпеня]] [[1851]] г. атрымаў чын [[падпаручнік]]а. [[14 красавіка]] [[1854]] г. ён становіцца паручнікам і з-за хваробы выходзіць у адстаўку.