Беларуская хрысціянская дэмакратыя (2005): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Danil P (размовы | уклад)
Danil P (размовы | уклад)
Радок 64:
 
==== Кампанія "За свабоду сумлення" ====
 
----
 
Найбольш паспяховымі лічыцца Кампанія "За свабоду сумлення", якая пачалася па ініцыятыве БХД, але здолела аб'яднаць хрысціянаў розных канфесіяў і палітычных поглядаў. Мэтай кампаніі быў збор 50 000 подпісаў, неабходных для таго, каб Канстытуцыйны суд разгледзеў дзеючы закон "Аб свабодзе сумлення" на прадмет адпавядання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напачатку 2008 году неабходная колькасць подпісаў была сабрана,<ref>[http://rus.gospel.by/index.php?newsid=38 Этого события ждали: собрано 50 000 подписей!] {{ref-ru}}</ref> але Канстытуцыйны суд адмовіўся прыняць іх, спаслаўшыся на няправільную працэдуру звяртання ў Суд.<ref>[http://rus.gospel.by/index.php?newsid=44 Конституционный суд отказался рассматривать обращение 50 000 граждан Республики Беларусь] {{ref-ru}}</ref> Тым не меньш гэта быў першы выпадак за апошнія 14 год, калі беларускімі грамадзянамі была сабраная такая колькасць подпісаў дзеля прывядзення Закона ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
 
==== Барацьба з акультызмам у СМІ ====
 
----
 
БХД напачатку 2008 правяла шэрах мерапрыемстваў за забарону рэкламы акультных практык у беларускіх СМІ. Цягам кампаніі актывісты збіралі подпісы, пісалі лісты ў дзяржаўныя ўстановы, ладзілі інфармацыйныя акцыі.