Арыстоцель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 35:
}}
 
'''Арысто́цель''' ({{lang-grc|Aristotelēs/Ἀριστοτέλης}}; [[384 да н.э.]], [[Стагіра, старажытны горад|Стагіра]], [[Грэцыя]] — [[322 да н.э.]], [[Халкіда]] на [[Эўбея|Эўбеі]], [[Грэцыя]]) — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[філосаф]], вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік шэрагу навуковых дысцыплін, заснавальнік асобнай філасофскай плыні і фармальнай логікі. Нарадзіўся ў [[Старажытная Македонія|македонскім]] горадзе [[Стагіра, старажытны горад|Стагіра]] на паўвостраве [[Халкідзікі]] на паўночнай перыферыі [[Класічная Грэцыя|Класічнай Грэцыі]]. Яго бацька, Нікамах, памёр калі Арыстоцель быў дзіцём, пасля чаго яго апекуном стаў Праксен. У васемнаццаць гадоў ён уступіў у [[Акадэмія Платона|акадэмію Платона]] ў [[Афіны|Афінах]] і заставаўся там да трыццаці сямі ([[347 да н.э.]]). Тэмы яго работ ахопліваюць мноства прадметаў — у тым ліку [[Фізіка|фізіку]], [[Біялогія|біялогію]], [[Заалогія|заалогію]], [[Метафізіка|метафізіку]], [[Логіка|логіку]], [[Этыка|этыку]], [[Эстэтыка|эстэтыку]], [[Паэзія|паэзію]], [[тэатр]], [[Музыка|музыку]], [[Рыторыка|рыторыку]], [[Лінгвістыка|лінгвістыку]], [[Палітыка|палітыку]], такім чынам стварыўшы першую комплексную сістэму [[Заходняя філасофія|Заходняй філасофіі]]. Неўзабаве пасля смерці [[Платон]]а Арыстоцель пакінуў [[Афіны]] і па просьбе [[Філіп Македонскі|Філіпа Македонскага]] ў 343 да н.э. на тры гады стаў настаўнікам [[Аляксандр Вялікі|Аляксандра Вялікага]]. Паводле [[Энцыклапедыя Брытаніка|энцыклапедыі «Брытаніка»]] «Арыстоцель быў першым сапраўдным навукоўцам у гісторыі… [і] кожны вучоны ў абавязку перад ім».
 
Навучанне [[Аляксандр Вялікі|Аляксандра Вялікага]] зрабіла Арыстоцеля багатым чалавекам і дало яму шмат магчымасцяў, пасля чаго ён усталяваў бібліятэку ў [[Лікей|Лікеі]], пры дапамозе якой ён выдаваў многія з сотняў сваіх кніг. Арыстоцель, які пад уплывам свайго настаўніка прытрымліваўся поглядаў [[Платанізм]]у, пасля смерці [[Платон]]а пагрузіўся ў эмпірыстычныя даследванні і паступова перайшоў ад [[Платанізм]]у да [[эмпірызм]]у. Ён верыў, што канцэпцыі і веды ўсіх людзей заснаваны на асабістым пачуццёвым досведзе.
 
== Біяграфія ==
Радок 49:
 
== Навуковыя погляды ==
Арыстоцель лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, [[Матэрыя (філасофія)|матэрыя]] — субстанцыя без формы, якая з'яўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасць кожнай рэчы. Форма не можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага з'яўляецца Бог. Арыстоцель сістэматызаваў і развіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў — логіку, філасофію, фізіку, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.
 
Ім напісаны сотні кніг («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Метафізіка», «Фізіка», «Гісторыя жывёл», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»), з якіх захавалася 47 твораў. Арыстоцель лічыў, што людзі пачалі філасофстваваць, каб пазбавіцца ад няведання, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б даследавала «пачаткі і прычыны». Пазней гэта навука была названа «[[Метафізіка|метафізікай]]». Арыстоцель крытыкаваў вучэнне Платона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага свету. У аснове быцця бачыў 4чатыры пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу руху і мэты. Паводле яго вучэння форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком свету і вышэйшай мэтай яго развіцця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб'ектыўна-ідэалістычны характар яго філасофіі. У касмалогіі Арыстоцель стаяў на пазіцыях [[Геацэнтрычная сістэма свету|геацэнтрызму]] (Зямля — цэнтр). Прызнаваў мэтазгоднасць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёл.
 
Працэс [[Пазнанне|пазнання]] ён разумеў як рух ад адчуванняў да агульных паняццяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсць веды пра агульнае». Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадства, прыйшоў да высновы, што чалавек «істота палітычная, …, грамадская». Таму важную ролю адводзіў [[Дзяржава|дзяржаве]]. Лепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжыванне ўладай, падаўленне свабод грамадзян, прычыненне шкоды дабрабыту і годнасці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадства і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды».
 
У эстэтычных трактатах развіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасці. Вылучаў мастацтвы рухомыя (паэзія, музыка, танец) і нерухомыя (архітэкітура, жывапіс, скульптура), распрацаваў канцэпцыю катарсісу. Яго вучэнне моцна паўплывала на пазнейшае развіццё філасофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь [[арыстоцелізм]]у ў філасофіі і прыродазнаўстве. Арыстоцель з'явіўся заснавальнікам фармальнай логікі, стваральнікам сілагістыкі, якія паслужылі філасофскай асновай [[Схаластыка|схаластыкі]].
 
== Дэмаркацыя эмпірычнай навукі ==