Розніца паміж версіямі "Друцк"

1 байт дададзены ,  1 год таму
(вікіфікацыя, ілюстрацыя)
[[Дзядзінец]] і [[вакольны горад]] старажытнага Друцка (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — [[пасад]], на левым<ref>Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.</ref>. Паводле сведчання [[Друцкае Евангелле|Друцкага Евангелля]], у [[1001]] тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Але гэтае сведчанне можа быць вынікам позняй падчысткі аднаго з трымальнікаў рукапісу, вядомага калекцыянера і фальсіфікатара Аляксандра Сулакадзэва, які такім чынам хацеў павысіць кошт рукапісу. Першае ўпамінанне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха ў 1078.
 
3З летапісаў бачна, што ў [[11 стагоддзе|XI]]—[[12 стагоддзе|XII]] ст. Друцк уваходзіў у склад [[Полацкае княства|Полацкай зямлі]]. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, пасля княжання [[Усяслаў Брачыславіч]], калі горад быў уцягнуты ў іх барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі.
 
У складзе [[Друцкае княства|Друцкага княства]] (з [[1101]]). У час адной з войнаў [[12 стагоддзе|XII]] ст. горад быў цалкам разбураны ([[1116]]). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Узмацнелы горад, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіць спробу ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы ў Полацкай зямлі. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалода Барысавіча]], які ў [[1158]] г. з менскага палону прыехаў у Слуцк. Тут ён даведаўся, што дручане і некаторыя з палачан гатовыя актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на полацкі сталец. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, колішні полацкі князь накіраваўся да Друцка ([[1159]]). Глеба Расціславіча — сына Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалі моцнае супраціўленне. Не маючы сіл, каб атрымаць перамогу, бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку.