Розніца паміж версіямі "Язэп Якаўлевіч Варонка"

 
== Біяграфія ==
 
=== Раннія гады ===
Нарадзіўся ў вёсцы [[Кузніца]] [[Сакольскі павет (Расійская імперыя)|Сакольскага павета]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (цяпер у [[Падляскае ваяводства|Падляскім ваяводстве]] [[Польшча|Польшчы]])<ref>{{cite web|url = https://www.racyja.com/kultura/aleg-latyshonak-u-yazepa-varonki-byli-pr/|title = Алег Латышонак: У Язэпа Варонкі былі правадырскія замашкі|author = |authorlink = |date = |publisher = racyja.com|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 19-4-2020}}</ref>. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта]], выключаны праз нясплату за навучанне (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» ({{lang-be|Нядзельная вячэрняя газета}}), часопісаў «Зритель» ({{lang-be|Глядач}}), «Театральное обозрение» ({{lang-be|Тэатральны агляд}}), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» ({{lang-be|Сталічныя весткі}}). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам ''Юрий Вегов''.
 
=== Палітычная дзейнасць ===
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]] 1917 года ўступіў у [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускую сацыялістычную грамаду]], з чэрвеня 1917 член яе ЦК. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход, удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, [[Масква]]). У прамове на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, [[Санкт-Пецярбург|Петраград]]) ад імя [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыялістычных партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад [[Часовы савет Расійскай рэспублікі|Часовага савета Расійскай рэспублікі]] (Перадпарламента).
 
Да снежня 1917 года ўзначальваў камітэт [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны]]. На II сесіі [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] (кастрычнік 1917, Мінск) падтрымаў прапановы аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам; выбраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]], па разгоне старшыня [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда]].
 
У лютым — ліпені 1918 года старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]] і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] 25 сакавіка 1918 года. У красавіку 1918 года разам з іншымі актывістамі [[Рада БНР|Рады БНР]] падпісаў тэлеграму кайзеру [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]] з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Рэдагаваў часопіс «[[Варта (часопіс)|Варта]]».
3 канца 1918 года арыентаваўся на [[Літоўская Тарыба|Літоўскую Тарыбу]], разглядаючы яе як натуральнага хаўрусніка ў барацьбе за беларускую дзяржаўнасць. З 1918 годзе жыў у [[Каўнас|Коўне]] (Каўнасе). У снежні 1918 — красавіку 1920 года [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|міністр беларускіх спраў]] і сябра кабінета міністраў [[Літва|Літоўскай Рэспублікі]]. Лідар [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. З вясны 1921 года старшыня беларускага [[Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (Літва)|Чырвонага Крыжа]], з лістапада 1922 года старшыня таварыства «[[Беларуская грамада (Коўна)|Беларуская грамада ў Коўне]]».
 
=== Познія гады ===
У 1923 з’ехаў у [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], жыў у [[Чыкага]]. Узначальваў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя|Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю]], быў адным з кіраўнікоў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная рада|Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады]], выдаваў газету «Белорусская трибуна» ({{lang-be|Беларуская трыбуна}}), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.
 
8 078

правак