Розніца паміж версіямі "Баляслаў Паўлавіч Аскерка"

др (→‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
 
 
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Род Аскеркаў|Аскеркаў]] гербfгерба «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛВялікага Княства Літоўскага, а род маці — [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага павета]] і [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]].
 
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны [[Род Яленскіх|Яленскай]] у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў [[1814]] г. налічвалася 652 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]]. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля II-га дэпартамента [[Галоўны суд Мінскай губерні|Галоўнага суда Мінскай губерні]] (упам. 1801 г. ), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|рэчыцкім павятовым маршалкам]] (1814—1815).
 
Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802).
 
== Адукацыя ==
Быў студэнтам [[Тартускі ўніверсітэт|універсітэта]] ў [[Дэрпт|Дэрпце]] ([[Ліфляндская губерня]]), дзе ў 1836 г. стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў пэўны час зняволены царскімі ўладамі.