Архітэктура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Архітэктура''', '''дойлідства''' — [[мастацтва]] праектавання і ўзвядзення [[будынак|будынкаў]] альбо комплексаў збудаванняў, якія арганізуюць адкрытую прастору, афармляюць прасторавае асяроддзе для [[жыццё|жыцця]] і дзейнасці [[чалавек]]а. Пад архітэктурай таксама разумеецца [[Горадабудаўніцтва|горадабудаўнічае]] мастацтва, а таксама [[Ландшафтная архітэктура|ландшафтнае дойлідства]].
 
Слова ''архітэктура'' паходзіць ад {{lang-la|architectura}}, якое ў сваю чаргу бярэ пачаткі з {{lang-el|architektonike}} — «будаўнічае мастацтва».
 
== Архітэктура як від мастацтва ==
Як від мастацтва архітэктура ўваходзіць у сферу духоўнай культуры, [[Эстэтыка|эстэтычна]] фарміруе асяроддзе асобы, выяўляе грамадскія ідэі ў мастацкіх вобразах.
 
Гістарычнае развіццё [[грамадства]] вызначае функцыі і тыпы збудаванняў (будынкі з арганізаванай унутранымунутранай прасторай, збудаванні, якія фарміруюць адкрытыя прасторы, [[Архітэктурны ансамбль|ансамблі]]), тэхнічныя канструктыўныя сістэмы, мастацкі строй архітэктурных збудаванняў. Паводле функцыянальнага прызначэння архітэктура падзяляецца на жылую, прамысловую, садова-паркаваую, архітэктуру грамадскіх будынкаў і збудаванняў і інш.
 
Па спосабе фарміравання вобразаў архітэктуру адносяць да невыяўленчых (тэктанічных) відах мастацтва, якія карыстаюцца знакамі, што не дапускаюць пазнавання ў вобразах якіх бы там ні было рэальных прадметаў, з'яў, дзеянняў і звернутых непасрэдна да асацыятыўных механізмаў ўспрымання. Эстэтычная адзнака архітэктурнага твора вызначаецца уяўленнем пра яго здольнасці абслугоўваць сваё функцыянальнае прызначэнне.<ref>''А. В. Иконников'' Архитектура // [[Вялікая савецкая энцыклапедыя|Большая Советская Энциклопедия]]. 3-е изд. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Советская Энциклопедия, 1970. — Т. 2. Ангола — Барзас. — С. 296—302.</ref>
Радок 15:
* выконваюцца шляхам апрацоўкі рэчавага матэрыялу;
* успрымаюцца гледачамі непасрэдна і візуальна.
 
Вобразна-эстэтычны пачатак у архітэктуры звязаны з яе сацыяльнай функцыяй і праяўляеццаў фарміраванні аб'ёмна-прасторавай і канструктыўнай сістэмы пабудоў. Выразнымі сродкамі архітэктурнага мастацтва з'яўляюцца [[Архітэктурная кампазіцыя|кампазіцыя]], тэктоніка, маштаб, прапорцыі, рытм, пластыка аб'ёмаў, фактура і колер выкарыстаных матэрыялаў.<ref>Архитектура // [http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc3p/60458 Большой энциклопедический словарь]</ref> На эстэтычнае ўздзеянне твораў архітэктуры ў значнай ступені ўплывае канструктыўнае рашэнне. Пабудова павінна не толькі быць трывалай, але і рабіць уражанне трывалай. Калі ствараецца ўражанне недастатковасці матэрыялу, то будынак выглядае няўстойлівым і ненадзейным, аднак назіраемы лішак матэрыялу вырабляе ўражанне празмернага цяжару. Усё гэта выклікае адмоўныя эмоцыі.
 
Спецыфіка нацыянальнага характару архітэктуры абумоўлена гістарычным развіццём, культурай, эканомікай, этнічнымі і мастацкімі традыцыямі народа.
 
*== [[Гісторыя архітэктуры]] ==
{{main|Гісторыя архітэктуры}}
Архітэктура зарадзілася ў першабытным грамадстве, калі чалавек навучыўся будаваць сваё жытло. Прыкладамі старажытнай архітэктуры выступаюць [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкія]] [[Егіпецкія піраміды|піраміды]] і храмы, [[Месапатамія|месапатамскія]] [[Зікурат|зікураты]], старажытнаіндыйскія [[Ступа (архітэктура)|ступы]], [[Вялікая Кітайская сцяна]].
 
=== Еўрапейская архітэктура ===
Моцны штуршок да развіцця архітэктура атрымала ў эпоху [[Антычнасць|Антычнасці]], дзе яе найбольш яркімі ўзорамі з'яўляюцца храмы, [[Акропаль|акропалі]], форумы, [[Акведук|акведукі]], [[Тэатр|тэатры]], [[Амфітэатр|амфітэатры]], [[тэрмы]], [[Базіліка|базілікі]], [[Трыўмфальная арка|трыумфальныя аркі]].
 
[[Візантыйская архітэктура]] аказала істотны ўплыў на традыцыі дойлідства многіх еўрапейскіх краін. У краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канца Х — пачатку ХІ ст. пачаў распаўсюджвацца [[раманскі стыль]], а з ХІІ ст. — [[Готыка|гатычны.]] У эпоху [[Архітэктура Адраджэння|Адраджэння]] пашырылася будаўніцтва свецкіх будынкаў, ансамбляў, гарадскіх цэнтраў. З канца ХVI ст. у еўрапейскіх краінах пачаў распаўсюджвацца стыль [[барока]]. У другой палове ХVIІ ст. у [[Францыя|Францыі]] пачала складвацца архітэктура [[Класіцызм|класіцызму]], якая была галоўным кірункам і ў ХVIІІ — першай палове ХІХ ст. пасля кароткатэрміновай успышкі стылю [[ракако]]. У канцы ХІХ ст. узнік стыль [[Мадэрнізм (архітэктура)|мадэрн]], у ХХ ст. развіваліся рацыяналізм, [[Функцыяналізм (архітэктура)|функцыяналізм]], арганічная архітэкутра, бруталізм. У 1970—80-я ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і Заходняй Еўропе ўзнік постмадэрнізм.
 
=== Архітэктура Беларусі ===
{{main|Архітэктура Беларусі}}На тэрыторыі Беларусі найбольш раннія збудаванні вядомы з часоў [[Палеаліт|палеаліту]] (стаянкі каля вёсак [[Юравічы (археалагічныя помнікі)|Юравічы]] [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкага]] і [[Бердыж (археалагічны помнік)|Бердыж]] [[Чачэрскі раён|Чачэрскага]] раёнаў [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] вобласці). У сярэднявечную эпоху ўзведзена мноства храмаў, манастыроў, княжацкіх палацаў і замкаў. У ХІІ — ХІV ст. склаліся [[Полацкая школа дойлідства|полацкая]], [[Гродзенская школа дойлідства|гродзенская]] і іншыя школы дойлідства, а на працягу ХІV — ХVІ ст. як адметны культурны феномен склалася беларуская архітэктура. Яркімі ўзорамі рэнесанснай архітэктуры на Беларусі сталі культавыя, замкава-палацавыя пабудовы. Першым помнікам барочнай архітэктуры стаў [[Касцёл Божага Цела (Нясвіж)|Нясвіжскі касцёл езуітаў]]. З другой паловы ХVIІ — ХVIІІ ст. атрымаў пашырэнне класіцызм. У другой палове ХІХ — пач. ХХ ст. пачалі ўзводзіць будынкі ў розных стылях і плынях — [[неакласіцызм]], [[Неарускі стыль|неарускі]] і [[Неараманскі стыль|неараманскі]] стылі, псеўдаготыка, мадэрн, [[Эклектыка (архітэктура)|эклектыка]]. У 1920-я пачалі складвацца прынцыпы савецкай архітэктуры, выяўленыя ў будаўніцтве дамоў-камун, рабочых пасёлкаў, дамоў спецыялістаў, культурна-асветных устаноў. У 1960—80-я пашырылася жыллёвае будаўніцтва, пачалася комплексная забудова жылых масіваў у гарадах, развівалася сельская і прамысловая архітэктура.
 
== Гл. таксама ==
* [[Архітэктурны стыль]]
* [[Гісторыя архітэктуры]]
* [[Тэорыя архітэктуры]]
 
== Літаратура ==
*{{Крыніцы/Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік}}
* Лазука, Б. А. ''Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.'' Мінск, 2001. ISBN 985-01-0124-5
* Малиновский И. [http://smekalkin.net/news/2009-08-15-153 Сборник материалов, относящихся к истории архітэктуры]