Розніца паміж версіямі "Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Вызн2|1=Вільнюскі педагагічны універсітэт, БДУ}} ({{lang-lt|Vilniaus pedagoginis universitetas}})')
 
{{Вызн2|1=Вільнюскі педагагічны універсітэт, БДУ}} ({{lang-lt|Vilniaus pedagoginis universitetas}}) - самая буйная вышэйшая педагагічная навучальная ўстанова ў Літоўскай Рэспубліцы.
 
== Гісторыя ==
 
Заснаваны ў [[1935]] г. ў горадзе [[Клайпеда]] як педагагічны інстытут. Падрыхтоўвал настаўнікаў пачатковых школ. У 1939 г. знаходзіўся ў Панявежы. Пасля перадачы Віленскага краю Літве інстытут быў пераведзены ў Вільнюс, дзе ў лістападзе 1939 г. пачаў працу пад сучаснай назвай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны універсітэт зноў пачаў працаваць як педагагічны інстытут.
 
У 1986 г. інстытут складаўся з сямі факультэтаў (літоўскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежных моў, гісторыі і педагогікі, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчы і геаграфіі). З 1945 г. дзейнічае завочнае аддзяленне, з 1966 г. - вячэрняе. У 1980-х гадах інстытут налічываў 412 настаўнікаў (у тым ліку 30 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў), навучалася звыш 7 000 чалавек (з іх на дзённым аддзяленні - 4 000, на завочнам - 3 000). Інстытут рыхтаваў настаўнікаў па больш за 20-і спецыяльнасцяў. За 1944 - 1986 гг. інстытут падрыхтаваў 28 000 настаўнікаў розных спецыяльнасцяў.
 
З 20 мая 1992 г. дзейнічае як Вільнюскі педагагічны універсітэт.
 
== Структура ==
 
=== Факультэты ===
 
* Фізікі і тэхналогіі
* Прыродазнаўчых навук
* Гісторыі
* Філалагічны (са студзеня 2009 г. аб'яднаны з фкультэтамі замежных моў і славістыкі)
* Літуаністыкі
* Матэматыкі і інфарматыкі
* Педагогікі і псіхалогіі
* Сацыяльых навук
* Спорту і здароўя
* Інстытут эдукалогіі культуры і мастацтва
* Інстытут сацыяльных камунікацый
 
== Праўленне ==
Да 1962 г. універсітэт узначальваў дырэктар, з 1962 г. - рэктар.
 
=== Дырэктары ===
 
=== Рэктары ===