Розніца паміж версіямі "Язэп Якаўлевіч Варонка"

няма тлумачэння праўкі
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]] 1917 года ўступіў у [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускую сацыялістычную грамаду]], з чэрвеня 1917 член яе ЦК. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход, удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, [[Масква]]). У прамове на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, [[Санкт-Пецярбург|Петраград]]) ад імя [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыялістычных партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад [[Часовы савет Расійскай рэспублікі|Часовага савета Расійскай рэспублікі]] (Перадпарламента).
 
Да снежня 1917 года ўзначальваў камітэт [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны]]. На II сесіі [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] (кастрычнік 1917, Мінск) падтрымаў прапановы аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам; выбраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенніДэлегат [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]] ад Беларускага выканаўчага камітэта Петраградскага гарнізона{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=196}}, па разгоне старшыня [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда]].
 
У лютым — ліпені 1918 года старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]] і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] 25 сакавіка 1918 года. У красавіку 1918 года разам з іншымі актывістамі [[Рада БНР|Рады БНР]] падпісаў тэлеграму кайзеру [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]] з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Па распадзе Беларускай сацыялістычнай грамады быў адным з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. Рэдагаваў часопіс «[[Варта (часопіс)|Варта]]».
 
3 канца 1918 года арыентаваўся на [[Літоўская Тарыба|Літоўскую Тарыбу]], разглядаючы яе як натуральнага хаўрусніка ў барацьбе за беларускую дзяржаўнасць. З 1918 годзе жыў у [[Каўнас|Коўне]] (Каўнасе). У снежні 1918 — красавіку 1920 года [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|міністр беларускіх спраў]] і сябра кабінета міністраў [[Літва|Літоўскай Рэспублікі]]. Лідар [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. З вясны 1921 года старшыня беларускага [[Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (Літва)|Чырвонага Крыжа]], з лістапада 1922 года старшыня таварыства «[[Беларуская грамада (Коўна)|Беларуская грамада ў Коўне]]».
8 078

правак