Павяцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др Панізнікі - згодна з тэкстам Рашэння Віцебскага аблвыканкома
Радок 50:
'''Павя́цкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мёрскі раён|Мёрскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Павяцце]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Полацкая вобласць|Полацкай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года — [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]], з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Александроўскі сельсавет|Александроўскага сельсавета]] (5 населеных пунктаў: [[Каснарэўшчына]], [[Міжрэчча (Мёрскі раён)|Міжрэчча]], [[Паршэлева]], [[Сташулі]] і [[Суромшчына]])<ref>Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.</ref>. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Мальцаўскі сельсавет|Мальцаўскага сельсавета]] (8 населеных пунктаў: [[Варанькі]], [[Дабравольшчына (Мёрскі раён)|Дабравольшчына]], [[Застарынцы]], [[ПаніжнікіПанізнікі]], [[Разаліна]], [[Сочнева]], [[Узгон]] і [[Чарняўцы]]), населеныя пункты Паршэлева і Суромшчына перададзены ў падпарадкаванне [[Друйскі пассавет|Друйскага пассавета]]<ref>Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).</ref>. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з [[Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)|Даўгінаўскага сельсавета]] перададзены 11 населеных пунктаў.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1741 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 88,7 % — [[беларусы]], 6,7 % — [[Палякі на Беларусі|палякі]], 3,3 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.